Саюз беларускіх пісьменнікаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 40:
17 лістапада 2020 года Саюз беларускіх пісьменнікаў выступіў з адкрытым зваротам пісьменніцкай супольнасці «Хопіць гвалту, прыміце волю народа!», у якім асудзіў гвалтоўныя дзеянні з боку сілавых структур і прадстаўнікоў улады ў дачыненні да грамадзян, якія выходзяць [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|на мірныя акцыі пратэсту]] супраць гвалту і фальсіфікацыі вынікаў падчас [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў 2020 года]]. СБП заклікаў спыніць масавыя рэпрэсіі, здзекі з людзей, якія хочуць пераменаў, а таксама запатрабаваў ад улады прызнаць сваю паразу і прыняць волю народа. Пад адкрытым лістом падпісаліся больш за 200 беларускіх пісьменнікаў<ref>https://lit-bel.org/news/khopits-gvaltu-prymitse-volyu-naroda-adkryty-list-pismennitskay-supolnastsi/</ref>.
 
14 ліпеня 2021 года ў офісе СБП прайшоў ператрус, у выніку якога [[Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь|Следчы камітэт РБ]] забраў тэхніку і інфармацыйныя носьбіты, офіс быў апячатаны. Пасля вобшуку ў ліпені 2021 года адбылося блакаванне банкаўскага рахунку Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь, а Міністэрства юстыцыі РБ вынесла СБП два папярэджанні. Адно з іх было вынесена ў сувязі з непрадастаўленнем дакументаў, якія засталіся ў апячатаным памяшканні офіса. У жніўні 2021 г. Вярхоўны Суд РБ узбудзіў грамадзянскую справу па ліквідацыі СБП, ініцыяваную Міністэрствам юстыцыі<ref>https://lit-bel.org/news/zavedzenaya-gramadzyanskaya-sprava-pa-likvidatsyi-ga-sayuz-belaruskikh-pismennika-/</ref>. Рэпрэсіі супраць СБП выклікалі хвалю пратэстаў як у Беларусі, так і за мяжой (напрыклад, адпаведную заяву прыняў Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны)<ref>https://belisrael.info/?p=28973</ref>. Тым не менш 1 кастрычніка 2021 года Вярхоўны Суд РБ прыняў рашэнне аб ліквідацыі СБП<ref>https://lit-bel.org/news/barys-pyatrovich-ni-stalin-ni-brezhne-ni-andropa-ne-zakryli-sayuz-pismennika-i-tolki-belaruskaya-lad/</ref>. Рашэнне вынес суддзя Вярхоўнага Суду Беларусі Ігар Мільто.
 
== Старшыні ==