Янка Чарапук: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
== Біяграфія ==
[[File:Bnr4BNR, 130322Berlin. БНР, Берлін (1919).jpg|thumb|злева|Кіраўнікі беларускіх прадстаўніцтваў i місій у еўрапейскіх краінах. Сядзяць (злева направа): [[Яўген Ладноў]], [[Васіль Захарка]], [[Мікола Вяршынін (консул БНР)|Мікола Вяршынін]], [[Леанард Заяц]]; стаяць: [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі]], Янка Чарапук, [[Яўхім Бялевіч]]. Кастрычнік [[1919]] г. ([[БДАМЛіМ]]).]]
Скончыў прыватную мужчынскую гімназію Відэмана ў [[Пецярбург]]у (1914), вучыўся на юрыдычным факультэце [[Пецярбургскі універсітэт|Пецярбургскага універсітэт]]а. Пасля [[Лютаўская рэвалцыя|Лютаўскай рэвалцы]]і 1917 ініцыятар стварэння ў Пецярбургу грамадскай культурна-асветнай арганізацыі «Вольныя беларусы», супрацоўнічаў з украінскімі нацыянальнымі дзеячамі, сакратар пецярбургскага прадстаўніцтва (місіі) Цэнтральнай украінскай рады. Пазней у [[Кіеў|Кіеве]], супрацоўнік Міністэрства замежных спраў [[УНР]], член Беларускай рады на Украіне, ініцыятар стварэння партыі беларускіх незалежных рэвалюцыянераў. З канца 1918 на Гродзеншчыне, член [[БПС-Р]]. Удзельнік [[Беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны|Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (ліпень 1919), сакратар [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны|Цэнтральнай беларускай рады Выеншчыны і Гродзеншчыны]]. Друкаваўся ў газетах «Беларусь» і «Родны край» (Гродна), «Наша думка». 3 канца [[1919]] у [[Рыга|Рызе]], сакратар [[Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Вайскова-дытаматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі]], член Беларускай калоніі ў Латвіі, адначасова дыпламат. кур’ер пры [[Урад БНР|ўрадзе БНР]] на чале з [[А. Луцкевіч]]ам. У снежні 1919 кааптаваны ў склад [[Рада БНР|Рады БНР]], пасля яе палітычнага расколу прыхільнік урада В. Ластоўскага. 21.12.1919 у час транзітнага праезду з Берліна ў Латвію арыштаваны літоўскімі ўладамі і на месяц зняволены ў турму. Як паўнамоцны прадстаўнік БПС-Р і прадстаўнік урада БНР удзельнічаў у канферэнцыі беларускіх сацыялістычных партый (красавік [[1920]]) і канферэнцыі беларускіх дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў (чэрвень 1920) у Рызе. У жніўні 1920 узначальваў дэлегацыю [[БНР]] на міждзяржаўнай канферэнцыі балтыйскіх дзяржаў. У [[1921]] прызначаны сакратаром Дыпламатычнай місіі БНР у [[Каўнас]]е. У лютым 1921 на ковенскай нарадзе прадстаўнікоў БПС-Р увайшоў у ініцыятыўную «тройку» па стварэнні Загранічнага камітэта партыі. Удзельнік [[Першая Усебеларуская канферэнцыя|Першай Усебеларускай канферэнцыі]] ў [[Прага|Празе]] (1921).