Анды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 108:
=== Сельская гаспадарка ===
 
Сельская гаспадарка ў Андах даволі складаная, а ўраджаі невялікія. Збольшага гэта выклікаецца недахопам вады — значныя раёны вельмі сухія або атрымліваюць ападкі толькі на працягу кароткага сезону. На высакагор’і частыя замаразкі, памяншаючыя вегетацыйны перыяд. Тэрыторыя наогул вельмі няроўная, а глебы часта не мелі магчымасці сфармавацца, урадлівыя ж даліны звычайна вельмі вузкія і пакрываюць нязначную плошчу. Традыцыйна большая частка сельскагаспадарчай прадукцыі выраблялася на тэрасах, створаных на стромкіх горных схілах. Значных перспектыў павелічэння прыдатных для сельскай гаспадаркі зямель за кошт меліярацыі няма<ref>{{cite web|url=http://www.britannica.com/EBchecked/topic/23692/Andes-Mountains/41653/The-people|title=Andes Mountains: The economy|work=Encyclopaedia Britannica|archiveurl=httphttps://www.webcitation.org/6HWsWqaHF|archivedate?url=2013http://www.britannica.com/EBchecked/topic/23692/Andes-06Mountains/41653/The-people|archivedate=21 чэрвеня 2013|accessdate=18 лютага 2015|deadurl=no}}</ref>.
 
Такім чынам, значная колькасць прадукцыі сельскай гаспадаркі прызначана для мясцовага спажывання. Толькі нешматлікія культуры вырошчваюцца ў колькасцях, дастатковых для экспарту, імі з’яўляюцца перш за ўсё кава (асабліва ў Калумбіі, дзе вырошчваецца да 13 % сусветнага збору), тытунь і бавоўна. Акрамя таго, з Калумбіі і ў меншай ступені з Балівіі экспартуюцца значныя колькасці кокі і атрыманага з яе какаіну, нягледзячы на намаганні ўрадаў спыніць наркагандаль.