Біблія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ні аднаго -> ніводнага, перавёў -> пераклаў, Дзеі апосталаў рыхтуецца да друку -> рыхтуюцца
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 33:
На працягу XVII—XIX стагоддзяў не было зроблена ніводнага перакладу на беларускую мову.
 
У пачатку 1920-х гг. [[Баптызм|баптысцкі]] прэсвітар з [[Брэст]]а [[Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей|Лукаш Дзекуць-Малей]] пераклаў Евангелле на беларускую мову. Пазней свае паслугі перакладу прапанаваў [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]]. Ён і далучыўся да працы Дзекуць-Малея. У [[1931]] г. выйшаў іх сумесны пераклад Новага Запавету і псалмоў. Наступны пераклад па храналогіі належыць да [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнта Гадлеўскага]], які скончыў пераклад Новага Запавету да [[1930]] г., аднак супрацьстаянне каталіцкіх уладаў дазволіла выпусціць Новы Запавет толькі ў [[1939]] г. Вінцэнт пачаў перакладаць і Стары Запавет, аднак загінуў падчас вайны ад рук [[гестапа]]. Яго працу працягнуў [[Пётр Татарыновіч]]. Аднак пераклад Гадлеўскага і Татарыновіча моцна насычаны [[паланізмам]]і. Наступны пераклад звязаны з імем [[Янка Станкевіч|Янкі Станкевіча]]. Ён першы, хто перавёў ўсю Біблію на беларускую мову. Варта згадаць пераклады Мікалая Мацукевіча, [[Ян Пятроўскі|Яна Пятроўскага]], [[Міхась Міхайлавіч Міцкевіч|Міхася Міцкевіча]] (брата [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]), [[Анатоль Клышка|Анатоля Клышкі]], Уладзіміра Чарняўскага. У [[2002]] г. [[Васіль Сёмуха]] выдаў у Мінску пераклад ўсёй Бібліі<ref>[http://holybible.by/by.html Біблія на беларускай мове] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20130907061200/http://holybible.by/by.html |date=7 верасня 2013 }}</ref> на беларускую мову [[тарашкевіца]]й.
 
З [[1989]] г. ажыццяўляе дзейнасць па перакладзе Святога Пісання Беларуская Біблейская камісія, арганізаваная пры [[Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату|Беларускім Экзархаце]] мітрапалітам [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэтам]]. На дадзены момант зроблены пераклад чатырох Евангеллеў і рыхтуюцца да друку Дзеі Апосталаў.