Залаты кодэкс Святога Эмера: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Апісанне: афармленне
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
 
Радок 26:
== Апісанне ==
 
Налічвальны 126 лістоў [[Вялень|пергамента]] ''in folio'' рукапіс мае памеры 420×330 мм і пісаны залатым [[унцыял]]ам у двух слупках<ref name = bsb>{{cite web| url = http://www.bsb-muenchen.de/Codex-aureus.2498.0.html| title = Codex aureus| published = bsb-muenchen.de| lang = de| accessdate = 22 снежня 2017| archiveurl = https://web.archive.org/web/20140223140750/http://www.bsb-muenchen.de/Codex-aureus.2498.0.html| archivedate = 23 лютага 2014| deadurl = yes}}</ref>. Зроблены ў коле [[Каралінгскае мастацтва|каралінгскага прыдворнага мастацтва]], але дакладнае месца яго стварэння, аднак, не вядомае. У адпаведнасці з інфармацыяй, прадстаўленай у [[Калафон (частка кнігі)|калафоне]], кнігу зрабілі ў 870 годзе пісцы Берынгар і Лютгард. Апракас быў складзены для караля [[Карл II Лысы|Карла Лысага]], чый партрэт знаходзіцца на лісце 5v. Гасподзь намаляваны на троне, благаслаўлены з неба, рукой Бога. Яго акружаюць два анёлы, два ўзброеных мужчыны і два алегарычныя жаночыя персанажы з [[Рог дастатку|рогам дастатку]], якія сімвалізуюць [[Франкская дзяржава|Дзяржаву франкаў]] і Дзяржаву готаў. Уся кніга ўпрыгожана цыклам багатых эскізаў, на якіх прадстаўлены, у прыватнасці, Пакланенне Ягняці, {{нп3|Хрыстос у славе|||Christ in Majesty}} і выявы чатырох евангелістаў. [[Ілюмінаванне]] апракаса аказалі ўплыў на творчасць {{нп3|Отанаўскае мастацтва|отанаўскага перыяду|uk|Оттонське мистецтво}}, стаўшы ўзорам для мініяцюр {{нп3|Сакраментарый Генрыха II|Сакраментарыя Генрыха II||Sacramentary of Henry II}}.
 
Кніга захавалася ў арыгінальным [[Каштоўны абклад|абкладзе]], зробленым з дрэва, пакрытага золатам, багата пасаджаны жэмчугам і каштоўнымі камянямі. У цэнтральнай частцы прадстаўлена выява Хрыста ў славе, размешчаная ў рамцы ў форме крыжа, выкананай з каштоўных камянёў. Яго атачаюць рэльефы, што паказваюць чатырох евангелістаў і чатыры евангельскія сцэны: {{нп3|Хрыстос і распусніца|распусніцу|ru|Христос и грешница}}, [[Ачышчэнне храма|выгнанне гандляроў з храма]], [[Вылячэнне сляпога ад нараджэння|вылячэнне сляпога]] і [[вылячэнне пракажонага]].