Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Лондан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up з дапамогай AWB
Тэг: Заменена
clean up з дапамогай AWB
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
Радок 1:
{{Каардынаты|52|2|48|паўночнае|29|14|6|усходняе|выяўленьне=загаловак}}
З 2007 г. працавала дырэктарам літаратурнага музэю Янкі Купалы. Пад яе кіраўніцтвам у музэй рэалізавалі многія праекты, абнавілася экспазыцыя музэю.
{{Кампанія
|назва = «Мазырскія малочныя прадукты»
|лягатып =
|выява =
|тып = [[унітарнае прадпрыемства]]
|дэвіз = Здароўе людзей — наш клопат
|заснаваная = 1944
|заснавальнікі =
|уласьнікі =
|краіна = [[Беларусь]]
|разьмяшчэньне = [[Гомельская вобласьць]]
|адрас = [[Мазыр]], [[Пралетарская вуліца (Мазыр)|Пралетарская вул.]], д. 114
|ключавыя постаці = Алена Касуха, Аляксандар Патапаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Кантакты|спасылка=https://www.mmp.by/by/contacts|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>
|галіна = [[харчовая прамысловасьць]]
|прадукцыя = [[біфітат]], [[ёгурт]], [[кефір]], [[малако]], [[масла]], [[пражанка]], [[сьмятана]], [[тварог]]
|абарачэньне =
|апэрацыйны прыбытак =
|чысты прыбытак =
|лік супрацоўнікаў =
|матчына кампанія = «[[Гомельская мяса-малочная кампанія]]»
|даччыныя кампаніі =
|аўдытар =
|сайт = [https://www.mmp.by/by mmp.by/by]
}}
'''«Мазы́рскія мало́чныя праду́кты»''' («ММП») — прамысловае [[прадпрыемства]] Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе ў [[Мазыр]]ы (Гомельская вобласьць).
 
На 2022 год выпускала пад уласнымі [[Таварны знак|таварнымі знакамі]] «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя» такія малочныя вырабы, як [[вяршкі]] і [[ёгурт]]ы, кісламалочныя напоі, малако і [[масла]], сьмятану і [[тварог]]. У Беларусі пастаўкі ажыцьцяўлялі пераважна ў межах [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Замежныя пастаўкі ў асноўным накіроўвалі ў суседнія Расеі і Ўкраіну, а таксама ў [[Казахстан]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Агульная інфармацыя|спасылка=https://www.mmp.by/by/about/info|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>. Фірмовы гандаль улучаў 9 [[крама]]ў, [[павільён]]аў і [[шапік]]аў «Вясёлка смаку» ў Мазыры, а таксама адпаведныя крамы ў [[Гомель|Гомлі]] і [[Ельск]]у<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Адрасы фірмовага гандлю|спасылка=https://www.mmp.by/by/about/firmennaya-torgovlya/id2524|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=19 траўня 2021|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>.
 
== Вырабы ==
На 2022 год «Мазырскія малочныя прадукты» выпускалі пад таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя»:
* [[Пастэрызацыя|пастэрызаванае]] і [[Стэрылізацыя|стэрылізаванае]] малако тлустасьцю 1,5, 1,6, 2,5, 3,2, 3,6 і 3,8 % у літровых [[кардон]]ных і [[плястык]]авых пакунках з тэрмінам прыдатнасьці 6 і 15 содняў ды 9 месяцаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Малако|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type8|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>;
* [[біфітат]] тлустасьцю 2,5 % з тэрмінам прыдатнасьці 5 содняў ў кардонным і плястыкавым пакунку па 450 і 200 грамаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Бiяпрадукт лячэбна-прафіляктычны кісламалочны «Бiфiтат» масавай доляй тлушчу 2,5%|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type9/item281|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>;
* [[кефір]] тлустасьцю 1,2 і 2,7 % у літровых кардонных пакунках з тэрмінам прыдатнасьці 10 дзён<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Кефір|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type9/item1415|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>;
* [[Пражанка|пражанку]] тлустасьцю 2,5 % у пакунку па 320 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 10 дзён<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Біяпражанка|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type9/item389|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref> і кісламалочны напой тлустасьцю 0,5 % з [[маліна]]й у пакунку па 450 грамаў;
* [[Сьмятана|сьмятану]] тлустасьцю 12, 18, 20 і 24 % у пакунках па 180, 350 і 370 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 16, 18 і 23 дні<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Смятана|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type10|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>;
* [[тварог]] тлустасьцю 1, 3, 5 і 9 % у пакунках па 200, 300, 400 і 450 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 18 і 31 дзень<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Тварожныя вырабы|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type11|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>;
* салодкую тварожную масу тлустасьц 4,5 % па 250 і 400 грамаў з прыдатнасьцю да 3-х дзён, а таксама 45%-вы плаўлены [[сыр]] па 150 грамаў;
* [[масла]] тлустасьцю 65, 72,5 і 82,5 % па 170 грамаў з прыдатнасьцю да 35 дзён у лядоўні<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Масла|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type12|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>;
* [[ёгурт]]ы тлустасьцю 1,5 % з пэрсікамі і [[Чарніцы|чарніцамі]] пры тэрміне прыдатнасьці 10 дзён<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Ёгурт «Вясёлка смаку»|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type13/item393|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref> і [[пудынг]]і тлустасьцю 6 % па 175 грамаў з прыдатнасьцю 10 дзён<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Пудынг «Ласунак»|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type13/item25|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>;
* тварожныя [[дэсэрт]]ы тлустасьцю 3 і 5 % па 140 і 150 грамаў з прыдатнасьцю 21 дзень;
* [[сухое малако]] як абястлушчанае, гэтак цэльнае тлустасьцю 26 % у папяровых мяшках па 25 кг<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сухое абястлушчанае малако|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type347/item348|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>;
* малочную [[Сыроватка|сыроватку]] з [[ананас]]ным, [[апэльсін]]авым і [[манга]]вым сокам у літровых пакунках з прыдатнасьцю 10 дзён<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Напоі на аснове малочнай сыроваткі|спасылка=https://www.mmp.by/by/production/type2508|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>.
 
== Мінуўшчына ==
У 1944 годзе ў Мазыры заснавалі «Мазырскі малаказавод». У 1946 годзе малаказавод наладзіў выпуск [[казеін]]у, сыроватачанага квасу, [[марозіва]], масла і нятлустага [[твараг]]у. Сэпаратарныя пункты заводу працавалі ў 8 вёсках: [[Бібікаў]], [[Слабада (Мазырскі раён)|Слабада]], [[Прудок (Мазырскі раён)|Прудок]], [[Мялешкавічы (Гомельская вобласьць)|Мялешкавічы]], [[Скрыгалаў]], [[Вялікі Бокаў|Бокаў]], [[Міхалкі (Гомельская вобласьць)|Міхалкі]] і [[Каменка (Мазырскі раён)|Каменка]]. За 1946 год перапрацавалі 1012 тонаў малака і вырабілі 24,4 тонаў масла, 12,1 тоны топленага масла, 5,7 тоны марозіва і 4,9 тоны сухога казеіну. У 1950 годзе выпускалі [[ацыдафіл]]ьнае малако і [[вяршкі]], абястлушчаны [[кефір]], [[Сьмятана|сьмятану]], [[Сыракваша|сыраквашу]], сырковую масу і тварог. Пачалі разьліў вырабаў у шкляныя [[Пляшка|пляшкі]]. У 1979 годзе закрылі ўчастак масла праз скарачэньне сыравіннай зоны, частку якой аддалі запушчанаму «[[Каленкавічы|Каленкавіцкаму]] заводу заменьніка [[Цэльнае малако|цэльнага малака]]». У студзені 1990 году ўзьвялі корпус з [[цэх]]ам вырабаў зь нязьнятага малака і перабудавалі кампрэсарны ўчастак. У ліпені 1991 году пусьцілі кампутарызаваную лінію стэрылізаванага малака для доўгага захоўваньня. У 1994 годзе ў старым корпусе пасьля перабудовы пусьцілі цэх марозіва і кампутарызаваны цэх [[Дзіцячае харчаваньне|дзіцячага харчаваньня]] для дзяцей груднога ўзросту, у тым ліку тварагу з ультрафільтраванай [[Сыроватка|сыроваткі]] для захаваньня бялку<ref name="а">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя|спасылка=https://www.mmp.by/by/about/History|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>.
 
У 2001 годзе аднавілі цэх масла, якое сталі фасаваць у пачкі па 200 грамаў. Нефасаванае масла ў скрынях па 20 кг пачалі адгружаць у Расею. У 2003 годзе цэх дзіцячага харчаваньня пачаў выраб [[ёгурт]]аў. У ліпені 2003 году да «Мазырскіх малочных прадуктаў» далучылі «Нараўлянскі малочны завод», які зачынілі праз 2 месяцы ў сувязі радыяцыйным забруджаньнем малака ў [[Нараўлянскі раён|Нараўлянскім раёне]] пасьля [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]]. У выніку нараўлянскае малако сталі перапрацоўваць у тэхнічны казеін на [[Ельск]]ім вытворчым участку магутнасьцю 100 тонаў малака для пастаўкі ў Польшчу, Нямеччыну, ЗША і [[Сынгапур]]. У 2004 годзе пачалі выпуск лекавых кісламалочных вырабаў у цэху дзіцячага харчаваньня. У 2005-м тамсама наладзілі выпуск тварагу з [[Садавіна|садавіной]] і тварожных [[пудынг]]аў. У ліпені 2005 году запрацаваў цэх тварагу «Волат» і «Несьцерка». У 2007 годзе ўсталявалі аўтарасфасовачнік ёгуртаў і тварожных [[дэсэрт]]аў у [[полістырол]]авыя кубкі з залітаваным [[вечка]]м. У 2009-м набылі пастэрызатар-ахалоджвальнік, абсталяваньне для кацельні і 2 аўтаразьлівачнікі малака. Дзіцячае харчаваньне для «Мазырскіх малочных вырабаў» распрацоўваў «[[Інстытут мяса-малочнай прамысловасьці]]» [[НАНБ]]<ref name="а"/>.
 
У 2013 годзе 70 % вырабаў збылі за мяжу, зь якіх большасьць у Расею. Таксама «Мазырскія малочныя прадукты» занялі 3-е месца сярод беларускіх малаказаводаў на рынку Ўкраіны. Пераважна пастаўлялі малако, кефір, сьмятану і тварог. На люты 2014 году фірмовая гандлёвая сетка прыватнага УП «Мазырскія малочныя прадукты» налічвала 16 [[крама]]ў, павільёнаў і [[шапік]]аў у Гомлі, Мазыры, [[Петрыкаў|Петрыкаве]] і [[Ветка|Ветцы]]. Сыравіннай базай прадпрыемства былі сельскія гаспадаркі [[Мазырскі раён|Мазырскага]], [[Ельскі раён|Ельскага]] і [[Нараўлянскі раён|Нараўлянскага]] раёнаў Гомельскай вобласьці Беларусі. Пад [[Таварны знак|таварнымі знакамі]] «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя» выпускалі звыш 70 найменьняў малочных вырабаў, у тым ліку малако і кісламалочныя напоі, сьмятану і вяршкі, тварог і тварожныя дэсэрты, масла, марозіва і дзіцячае харчаваньне, у тым ліку ёгурты. Перапрацоўка складала 180 тонаў малака ўзімку і 220 тонаў улетку. У 2014 годзе ўсталявалі аміячную лядоўню, што дазволіла зьнізіць выдатак электраэнэргіі на 38 % заашчаджаць 1,5 млрд рублёў за год, а таксама зьменшыць выкарыстаньне [[аміяк]]у зь 15 тонаў да 934 кг. [[Гомельскі абласны выканаўчы камітэт]] вылучыў 23 млрд рублёў на пераабсталяваньне тварожнага ўчастка, што дазволіла выпускаць буйназярністы тварог з 30-дзённай прыдатнасьцю замест 5-дзённай<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Пачні дзень з кефіру|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140206/1391636395-pachni-dzen-z-kefiru-abo-shtryhi-da-partreta-pryvatnaga-unitarnaga|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=6 лютага 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/22-27632 22 (27632)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/02/ZV_201402064.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У 2016 годзе запусьцілі ўчастак [[Сухое малако|сухога малага]] магутнасьцю 10 тонаў за содні<ref name="а"/>. На люты 2018 году «Мазырскія малочныя прадукты» штодня перапрацоўвалі 250 тонаў малака. Гандлёвая сетка налічвала 14 фірмовых крамаў у Мазыры, Гомлі і Нароўлі. Таксама вытворчасьць пашырылі за кошт [[біфітат]]у, які прызначаўся для харчаваньня пры [[Алергія|алергіі]] і для адновы мікрафлёры страўніка пасьля лячэньня [[антыбіётык]]амі ад інфэкцыі. Урэшце пастаўкі сталі ажыцьцяўляць у краіны Азіі: [[Армэнія|Армэнію]] і [[Казахстан]]<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Малочныя прысмакі з Мазыра|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=|год=24 лютага 2018|нумар=[https://zviazda.by/be/number/39-28655 39 (28655)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/24lut-15_optim.pdf 15]|issn=}}</ref>, Кітай, [[Марока]], [[Пакістан]] і [[Турэччына|Турэччыну]]. У 2020 годзе большасьць вырабаў адгрузілі ў Расею, Казахстан, [[Узбэкістан]] і Ўкраіну<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=«Мазырскія малочныя прадукты» аднавіла пастаўкі ў Кітай|спасылка=https://radiobelarus.by/be/content/мазырскія-малочныя-прадукты-аднавіла-пастаўкі-ў-кітай|выдавец=[[Беларусь (радыё)|Радыё «Беларусь»]]|дата публікацыі=17 верасьня 2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>. У 2020 годзе ініцыятыва «Умовы для мовы», якую распачаў [[Ігар Случак]], распачала кампанію зваротаў «Беларускаму малаку — беларуская мова», у ходзе якой «Мазырскія малочныя прадукты» дадалі беларускую мову на [[Этыкетка|этыкеткі]] сваіх вырабаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Яшчэ адзін малочны завод дадае беларускую мову на ўпакоўку|спасылка=https://novychas.online/hramadstva/jaszcze-adzin-maloczny-zavod-dadae-belaruskuju-mov|выдавец=Газэта «[[Новы час (газэта)|Новы час]]»|дата публікацыі=6 студзеня 2021|дата доступу=10 студзеня 2022}}</ref>. На верасень 2021 году прадпрыемства штодня перапрацоўвала 300 тонаў малака і выпускала больш за 80 відаў вырабаў<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Спрыяць разьвіцьцю рэгіёна|спасылка=|выданьне=Мясцовае самакіраваньне|тып=|год=10 верасьня 2021|нумар=35 (620)|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/10ver-18_optim.pdf 18]|issn=}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Электронныя звароты|спасылка=https://www.mmp.by/by/elobr|выдавец=УП «Мазырскія малочныя прадукты»|дата публікацыі=2022|дата доступу=10 студзеня 2022}}
 
{{Накід:Беларусь}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Прамысловыя прадпрыемствы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі Мазыру]]
[[Катэгорыя:Беларускія харчовыя кампаніі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1944 годзе]]