Калгары: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 84:
== Гісторыя ==
[[Выява:Calgary Alberta circa 1885.jpg|thumb|200px|злева|Калгары ў [[1885]] годзе]]
Да таго як у раёне Калгары пасяліліся еўрапейцы, яго не менш за 11 тысяч гадоў засялялі [[Культура Кловіс|дакловіскія]] народы<ref>[http://www.ucalgary.ca/~walde/testtime.html Archaeology Timeline of Alberta] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20090928002418/http://www.ucalgary.ca/~walde/testtime.html |date=28 верасня 2009 }}. University of Calgary</ref>. У [[1787]] годзе картограф Дэвід Томпсан перазімаваў разам з групай індзейцаў [[пікані]] на беразе ракі [[Боу]]. Ён быў першым вядомым еўрапейцам, які наведаў гэту тэрыторыю, а першым вядомым еўрапейцам, які стала пасяліліся ў раёне Калгары, стаў у [[1873]] годзе Джон Глен<ref>[http://tprc.alberta.ca/parks/fishcreek/glenns.asp Alberta Tourism, Parks, Recreation and Culture The Glenns] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20070927220124/http://tprc.alberta.ca/parks/fishcreek/glenns.asp |date=27 верасня 2007 }}</ref>. Тубыльны лад жыцця заставаўся практычна нязменным аж да [[1870-я|1870-х]] гадах, пакуль еўрапейцы не вынішчылі папуляцыю амерыканскіх бізонаў да амаль поўнага знікнення.
 
У раёне Калгары быў заснаваны пост Паўночна-Заходняй коннай паліцыі. Аддзяленне гэтай службы было створана ў [[1875]] годзе для абароны заходніх раўнінаў ад амерыканскіх гандляроў [[віскі]], а таксама для абароны пушной здабычы. Пасля таго як у [[1883]] годзе да горада падышла [[Канадская Ціхаакіянская чыгунка]] і была пабудавана чыгуначная станцыя, Калгары стаў ператварацца ў важны гандлёвы і сельскагаспадарчы цэнтр. У [[1885]] годзе быў арганізаваны [[Нацыянальны парк Банф]], які разам з гатэлем Банф Спрынгз стаў месцам паломніцтва турыстаў з усяго свету.