Караль (старажытны горад): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др CzechoBot перанёс старонку Караль, старажытны горад у Караль (старажытны горад): робат перанёс старонку
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 26:
 
== Апісанне ==
Даліна ракі Супе цягнецца ва ўсходнім напрамку ад узбярэжжа [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]] да [[Анды|Андаў]]. На працягу многіх гадоў найбольш вядомым археалагічным месцам у рэгіёне быў горад [[Аспера]], размешчаны блізка да ўзбярэжжа. Датаванне Аспера была праведзена ў 1970-х гадах, і ён быў аднесены да трэцяга тысячагоддзя да н. э. З моманту адкрыцця археолагамі Караля ў 1949 годзе да 2001 года яго ўзрост заставаўся загадкай. Караль з'яўляецца адным з 18 археалагічных месцаў у гэтай даліне (на плошчы 90 км²)<ref name="smithsonian" />, дзе былі знойдзены рэшткі манументальнай архітэктуры, г.зн. будынкі, большыя за жытло; усе яны маюць значнае падабенства з Каралем і ўтрымліваюць невялікія платформы або каменныя кругі. Звычайна падобныя структуры адносіліся да цывілізацый пасля 1500 года да н. э., аднак у 2001 годзе метадамі [[радыевугляродны аналіз|радыевугляроднага аналізу]] трысняговых валокнаў з плеценых сумак, знойдзеных пры раскопках, было даказана, што горад існаваў прыблізна ў перыяд паміж 2600 і 2000 гадамі да н. э.<ref name="eurekalert">[http://www.eurekalert.org/pub_releases/2001-04/AAft-Oeoc-2604101.php Oldest evidence of city life in the Americas reported in Science, early urban planners emerge as power players] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20171213083019/https://www.eurekalert.org/pub_releases/2001-04/AAft-Oeoc-2604101.php |date=13 снежня 2017 }} — Eurekalert.org, Public release date: 26-Apr-2001 American Association for the Advancement of Science</ref> Тым не менш узрост найстарэйшых археалагічных знаходак яшчэ з дакладнасцю не ўстаноўлены, таму на справе горад можа аказацца яшчэ старэйшым<ref>''Laurent Belsie'' [http://www.csmonitor.com/2002/0103/p11s1-woam.html Civilization lost?] — csmonitor.com, 3-Jan-2002</ref>. Агульная колькасць насельніцтва даліны Супе ў часы існавання Караля магло дасягаць 20000 чалавек.
 
[[Файл:Caral-Supe in Peru.jpg|міні|злева|«Утопленая» плошча]]