Мікалай Мацвеевіч Галадзед: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: дапаўненне
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 29:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сяле Стары Крывец [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]] (цяпер [[Бранская вобласць]]) у сям’і [[Беларусы|беларускага]] селяніна-печніка. Працаваў ад сямі гадоў: пастухом, парабкам, падсобным рабочым, пазней шахцёрам на [[Крывы Рог|Крыварожжы]]<ref name="archive">{{cite web|url = https://archives.gov.by/index.php?id=507483|title = Деятели белорусского национального возрождения и государственного строительства в 1918-1920-х годах. Голодед Николай|author = |authorlink = |date = |publisher = archives.gov.by|language = ru|archiveurl = https://web.archive.org/saveweb/20190525193409/https://archives.gov.by/index.php?id=507483|archivedate = 25-05- мая 2019|accessdate = 25-05-2019|deadurl = yes}}</ref>.
 
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] ў арміі [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]<ref name="БС"/>. Сябра палкавога камітэта адной з часцей [[Паўночна-Заходні фронт (Першая сусветная вайна)|Паўночна-Заходняга фронту]]. У 1917 годзе зблізіўся з [[Бальшавізм|бальшавікамі]], вёў рэвалюцыйную агітацыю. Праз небяспеку смяротнага пакарання за антыўрадавыя выступленні, дэзерціраваў з фронту, вярнуўся ў Стары Крывец, дзе кіраваў раздзелам і захопам памешчыцкіх зямель<ref name="archive"/>. Сябра [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|РСДРП(б)]] з студзеня 1918 года. Стварыў чырвонагвардзейскі атрад, які вёў баі з нямецкімі войскамі і войскамі [[Украінская Народная Рэспубліка|УНР]]. Займаўся падпольнай работай, быў арыштаваны<ref name="archive" />.