Японцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 93:
Традыцыйная народная [[архітэктура]] японцаў пачала складвацца ў эпоху [[Кафун]], калі [[сяляне|сялянскія]] і [[Арыстакратыя|арыстакратычныя]] паселішчы набылі тып [[сядзіба|сядзібы]]. Сялянскія сядзібы мелі ясна акрэсленыя межы, былі разлічаны на адну пашыраную [[сям'я|сям'ю]] і ўключалі жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Сядзібы арыстакратаў агароджваліся, знутры змяшчаліся склады для [[збожжавыя культуры|збожжа]] і [[зброя|зброі]]. Пахаванні арыстакратаў адбываліся ў асобных [[курган]]ах<ref>[https://heritageofjapan.wordpress.com/following-the-trail-of-tumuli/rebellion-in-kyushu-and-the-rise-of-royal-estates/village-settlement-patterns-the-homestead-emerges/ Village settlement patterns: the homestead emerges]</ref>. Гэта сведчыла пра жорсткі сацыяльны падзел [[грамадства]], самастойнасць асобных гаспадарак знутры абшчыны, з'яўленне матэрыяльнай асновы для [[культ продкаў|культу сямейных продкаў]]. У далейшым вялікія сялянскія паселішчы набылі раскіданую планіроўку, калі сямейныя сядзібы будаваліся на прыдатных надзелах на пэўнай дыстанцыі адна ад іншай. Арыстакратычныя паселішчы ўмацоўваліся і набылі выгляд [[замак|замкаў]]. Вакол іх паступова фарміраваліся [[горад|гарадскія]] паселішчы з прамавугольнай планіроўкай. На [[Хакайда]] пераважалі сядзібы [[хутар]]скога тыпу.
 
Архітэктурныя асаблівасці шмат у чым вызначаліся [[геаграфія]]й. Вільготны [[клімат]] вымушаў ладзіць высокія выбітныя [[дах]]і для абароны жытла ад сезонных [[тайфун]]аў. Найбольшае распаўсюджанне набылі лёгкія [[каркас]]ныя канструкцыі з [[падлога]]й, прыўзнятай над зямлёй, са стойкамі, што абапіраюцца на падмуркавы камень. Такі тып пабудовы дазваляў «падскокваць» падчас [[землятрус]]аў<ref>[https://www.everyculture.com/East-Southeast-Asia/Japanese-Settlements.html Japanese - Settlements]</ref>.
 
Сядзібы арыстакратаў у значнай ступені змяніліся ў перыяд панавання стылю ''шоін'' ({{lang-jp|書院}}; [[15 стагоддзе|XV]] — сярэдзіна [[19 стагоддзе|XIX]] стст.)<ref>[http://www.columbia.edu/itc/ealac/V3613/shoin/mainpage.htm Shoin Architecture]</ref>, для якога былі характэрны шырокія ўнутраныя прасторы для баўлення часу і дэманстрацыі сваёй магутнасці. Ядро рэзідэнцыі складаў цэнтральны будынак ''амоя'' ({{lang-jp|母屋}}). Ад яго вялі [[калідор]]ы, звязаныя з меньшымі па памерах дадатковымі пабудовамі, падзеленыя рассоўнымі [[дзверы|дзвярыма]] ці перагародкамі. Важную ролю адыгрываў вялікі прыёмны пакой, накрыты [[дахоўка]]й, са скляпеністай столяй, утрымоўваемай скошанымі [[калона]]мі. Падлогу крылі цыноўкамі ''татамі'', на [[сцяна|сцены]] чаплялі ў [[шахматы|шахматным]] парадку [[Паліца (мэбля)|паліцы]], ад [[дождж|дажджу]] пакой ахоўвалі драўляныя [[Аканіца|аканіцы]].