Японцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 99:
Сядзібы арыстакратаў у значнай ступені змяніліся ў перыяд панавання стылю ''шоін'' ({{lang-jp|書院}}; [[15 стагоддзе|XV]] — сярэдзіна [[19 стагоддзе|XIX]] стст.)<ref>[http://www.columbia.edu/itc/ealac/V3613/shoin/mainpage.htm Shoin Architecture]</ref>, для якога былі характэрны шырокія ўнутраныя прасторы для баўлення часу і дэманстрацыі сваёй магутнасці. Ядро рэзідэнцыі складаў цэнтральны будынак ''амоя'' ({{lang-jp|母屋}}). Ад яго вялі [[калідор]]ы, звязаныя з меньшымі па памерах дадатковымі пабудовамі, падзеленыя рассоўнымі [[дзверы|дзвярыма]] ці перагародкамі. Важную ролю адыгрываў вялікі прыёмны пакой, накрыты [[дахоўка]]й, са скляпеністай столяй, утрымоўваемай скошанымі [[калона]]мі. Падлогу крылі цыноўкамі ''татамі'', на [[сцяна|сцены]] чаплялі ў [[шахматы|шахматным]] парадку [[Паліца (мэбля)|паліцы]], ад [[дождж|дажджу]] пакой ахоўвалі драўляныя [[Аканіца|аканіцы]].
 
У [[Перыяд Мэйдзі|эпоху Мэйдзі]] японскія [[архітэктар]]ы з стваралі жытлы, якія знешне нагадвалі еўрапейскія, аднак унутраныя пакоі заставаліся традыцыйнымі для краіны<ref>[https://digitalcommons.calpoly.edu/cgi/viewcontent.cgi?referer=https://www.google.com/&httpsredir=1&article=1007&context=forum Christine Manzano Visita, JAPANESE CULTURAL TRANSITION: MEIJI ARCHITECTURE AND THE EFFECT OF CROSS-CULTURAL EXCHANGE WITH THE WEST]</ref>. Вясковыя паселішчы набылі лінейную планіроўку, паколькі ўзводзіліся ўздоўж [[дарога|дарог]]. Хуткі рост гарадоў суправаджаўся будаўніцтвам меньшых спадарожных паселішчаў, дзе жылі рабочыя прадпрыемстваў і абслуга гараджан. З цягам часу яны зліваліся з асноўным горадам і ператвараліся ў прадмесці. Пасля адукацыйнай рэформы [[1949]] г. у цэнтрах паселішчаў узніклі грамадскія цэнтры ''комінкан'' ({{lang-jp|公民館}})<ref>[https://www.dvv-international.de/en/adult-education-and-development/editions/aed-742010/experiences-from-asia/it-is-time-for-japanese-kominkan-to-flower-again It is Time for Japanese Kominkan to Flower Again]</ref>, дзе размяшчаліся школы, бібліятэкі, арганізоўваліся супольныя мерапрыемствы.
 
== Гл. таксама ==