Вітрувій: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +ів
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Вітрувій''' (1 ст. да н.э.) — рымскі архітэктар і інжынер.
 
Цяпер пра самога Вітрувія амаль нічога не вядома, нават імя (імя Марк і мянушка-кангамон Паліён толькі мяркуемыя), вядома толькі прозвішча, і час жыцця (эпоха Цэзара і Аўгуста толькі мяркуемы час). Вітрувій вядомы сваім трактатам «Пра архітэктуру» (De architectura), адзінага сачынення лацінскага аўтара па архітэктуры, якое захавалася да нашых дзён. Трактат сведчыць пра шырокую адукаванасць аўтара, яго веды ў грэчаскай філасофскай і тэхнічнай літаратуры. [[Пліній Старэйшы]] ў сваёй энцыклапедыі «Прыродазнаўчая гісторыя», напісанай у кан. 1 ст. н.э. спасылаецца на Вітрувія як на адну з крыніц. Вітрувій заставаўся аўтарытэтным аўтарам на працягу наступных чатырох стагоддзяў гісторыі Рымскай імперыі. Трактат Вітрувія моцны паўплываў на станаўленне архітэктурнага стылю, пачынаючы з італьянскіх архітэктараў ранняга [[Адраджэнне|Адраджэння]] і да нашых дзён. Прынцыпы, вызначаныя Вітрувіям, і яго рэкамендацыі ўспрымаліся шматлікімі архітэктарамі як непахісная ісціна.
 
== Трактат ==