Рыжскі дагавор (1920): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: арфаграфія, перанесена: Рыжкага → Рыжскага з дапамогай AWB
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 8:
 
== Рэакцыі ў беларускім грамадстве ==
Дагавор выклікаў абурэнне сярод дзеячаў [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], таму [[20 кастрычніка]] [[1920]] года ў Рызе была праведзена [[Нацыянальна-палітычная нарада (1920)|Беларуская нацыянальна-палітычная нарада]], якая прыняла спецыяльную рэзалюцыю адносна Рыжскага дагавора 1920 года, у якой адзначалася, што «''РСФСР і Польшча, не маючы агульных межаў і бязлітасна спусташаючы дагэтуль Беларусь, змагаючыся на яе тэрыторыі, цяпер палічылі магчымым вырашаць лёс беларускага народа і распараджацца ягонымі землямі без удзелу яго прадстаўнікоў, ігнаруючы справядлівыя дамаганні беларускага народа і яго законнага ўрада, не дапусцілі да ўдзелу ў перамовах яго правамоцнай дэлегацыі''», а таксама што нягледзячы на пратэсты дэлегацыі БНР падпісалі дагавор з мэтай увесці ў зман беларускі народ і яго кіраўнікоў, прызнаючы незалежнасць Беларусі, але абыходзячы пытанне прызнання беларускага ўрада. Рэзалюцыя пастанаўляла лічыць дагавор неабавязковым для беларускага народа, і «''ўсімі спосабамі і сродкамі працягваць барацьбу за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку з усімі яе ворагамі''».<ref>[http://www.praunik.org/kalandar/17 Калі Беларусі няма...] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20090106201019/http://www.praunik.org/kalandar/17 |date=6 студзеня 2009 }} // www.praunik.org</ref>
 
Заключэнне дагавора вылілася ў хвалю пратэстаў у беларускім грамадстве, адным з якіх быў [[Слуцкае паўстанне|Слуцкі збройны чын]].