Тыгран II: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: афармленне
Rescuing 5 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 49:
{{Пачатак цытаты}}''Калі Тыгран пачынаў, яго магчымасці і планы былі вельмі нязначныя, а цяпер ён скарыў мноства народаў, зламаў, як не ўдавалася яшчэ нікому іншаму, моц парфян і перапоўніў Месапатамію грэкамі, якіх ён у мностве сілай перасяліў туды з Кілікіі і Кападокіі. З іншых народаў ён сагнаў з ранейшых месцаў таксама качавыя плямёны арабаў, якіх пасяліў бліжэй да сваёй сталіцы, каб выкарыстоўваць іх для гандлёвых патрэб''{{Канец цытаты}}
 
У [[88 да н.э.|88 г. да н.э.]] Тыгран пачаў паспяховую вайну на ўсходзе супраць цара [[Парфія|Парфіі]]<ref name=autogenerated3>http://books.google.ru/books?id=-3D-AgAAQBAJ&pg=PA25&lpg=PA25&dq=%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%BD+%D0%BE+%D1%82%D0%B8%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B5&source=bl&ots=l6JjTWuYm6&sig=SSqHWuVROKV6DQyQjpjXgD-0Izc&hl=ru&sa=X&ei=nfYGVOH8I8LMygPC34DwDA&ved=0CCQQ6AEwAQ#v=onepage&q=%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%BD%20%D0%BE%20%D1%82%D0%B8%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B5&f=false</ref><ref name=autogenerated4>[http://slovari.yandex.ru/~%D0%BA%D0%BD%D0%B8%D0%B3%D0%B8/%D0%9C%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D1%80%D1%85%D0%B8.%20%D0%94%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BD%D0%B8%D0%B9%20%D0%92%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BA/%D0%90%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%BA%D0%B8%D0%B4%D1%8B/ Аршакиды — Монархи. Древний Восток — Яндекс. Словари<!-- Заголовок добавлен ботом -->] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20140911001814/http://slovari.yandex.ru/~%D0%BA%D0%BD%D0%B8%D0%B3%D0%B8/%D0%9C%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D1%80%D1%85%D0%B8.%20%D0%94%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BD%D0%B8%D0%B9%20%D0%92%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BA/%D0%90%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%BA%D0%B8%D0%B4%D1%8B/ |date=11 верасня 2014 }}</ref><ref>[http://aldanov.livejournal.com/121985.html?thread=2201729 Сергей Алданов — дневник. — Лица парфянских царей<!-- Заголовок добавлен ботом -->]</ref> [[Гатарз I|Гатарза I]] (91 да н.э. — 81 да н.э.), які быў унукам парфянскага цара Фрыяпата. Перш за ўсё адваяваў у парфян назад 70 далін, саступленых ім у якасці выкупу за сваё вызваленне. Таксама была ўзята вобласць Ахбак у [[Атрапатэна|Атрапатэне]]. Пасля гэтага Тыгран здзейсніў паход супраць Адыябены і падверг спусташэнню раёны Ніневіі і Арбелы. Скарыўшы ўсе гэтыя вобласці, ён рушыў на поўдзень і захапіў летнюю рэзідэнцыю парфянскіх цароў горад [[Экбатана|Экбатаны]]<ref name="рыжов" />. Пасля гэтага цар Парфіі Гатарз I<ref name=autogenerated3 /><ref name=autogenerated4 /> паводле сведчання [[Юстын]]а, [[Страбон]]а і іншых эліністычных гісторыкаў адмовіўся ад тытула «цар цароў» на карысць Тыграна<ref name=autogenerated3 />. Пасля чаго, некаторы час манархі Парфіі тытулаваліся проста як «цар Парфян»<ref name="брусаў">[[Валерый Брусаў]]. [http://armenianhouse.org/bryusov/armenia/ch-1-2.html «Летапіс гістарычных лёсаў армянскага народа»]: <blockquote> </ref>. Гэта пацвярджаюць нумізматычныя даныя.
 
[[Страбон]] наступным чынам апісвае заваяванні Тыграна ў Парфіі<ref name=autogenerated3 /> :
Радок 66:
У [[84 да н.э.|84 годзе да н.э.]] Тыгран выступіў супраць [[Гісторыя Сірыі#Антычны перыяд|сірыйскай]] [[Дзяржава Селеўкідаў|дзяржавы Селеўкідаў]] і ў кароткі тэрмін завалодаў усёй Верхняй Сірыяй, за выключэннем горада Селеўкіі Піерыі, а затым — паўночна-ўсходняй [[Кілікія]]й і [[Камагена]]й. Дзяржава Селеўкідаў спыніла сваё існаванне, а яе сталіца — багаты горад [[Антыёхія]] — стала галоўнай рэзідэнцыяй Тыграна на поўдні. Больш зацятае супраціўленне армяне сустрэлі ў [[Фінікія|Фінікіі]], дзе, абапіраючыся на добра ўмацаваныя і багатыя гарады, вайну супраць іх вяла сірыйская царыца Клеапатра. Урэшце, пасля доўгай аблогі, Тыграну ўдалося ўзяць [[Горад Ака|Пталемаіду]]. Клеапатра была захоплена ў палон і праз некалькі гадоў пакарана смерцю па загадзе Тыграна.
 
{{Пачатак цытаты}}''…Прыкладна ў той жа самы час прыйшла вестка, што армянскі цар Тыгран уварваўся з трохсоттысячным войскам у Сірыю і збіраецца прыбыць у [[Іўдзея|Іўдзею]]. Гэта, зразумела, напалохала царыцу і народ, і таму, пакуль цар трымаў аблогу [[Ака (горад)|Пталемаіды]], да яго было адпраўлена пасольства са шматлікімі каштоўнымі дарамі. У той час Сірыяй кіравала царыца [[Клеапатра Селена I|Селена]], якая інакш звалася Клеапатраю. Яна і ўгаварыла жыхароў Пталемаіды зачыніць перад Тыгранам гарадскія вароты. І вось пасланыя з'явіліся перад Тыгранам і сталі прасіць яго пашкадаваць царыцу і іх народ, ён жа добразычліва прыняў іх, бо яны з'явіліся здалёку для выразу сваёй пакоры, і абяцаў ім сваю міласць. Зрэшты, Тыгран толькі што паспеў узяць Пталемаіду, калі яму было данесена, што [[Лукул]], знаходзячыся ў пагоні за [[Мітрыдат VI Еўпатар|Мітрыдатам]], выпусціў яго, таму што Мітрыдат выратаваўся ўцёкамі ў [[Іберыя, царства|Іверыю]], і цяпер рабуе Арменію і імкнецца авалодаць ёю. Пры гэтай вестцы Тыгран неадкладна паспяшаўся да сябе дамоў<ref>[http://nsvisual.com/2/gin/53/601 Іосіф Флавій. Іўдзейскія старажытнасці. — Старонка 601<!-- Загаловак дададзены ботам -->] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20141027152837/http://nsvisual.com/2/gin/53/601 |date=27 кастрычніка 2014 }}</ref>.''{{Канец цытаты|крыніца=[[Іосіф Флавій]], «[[Іўдзейскія старажытнасці]]»}}
 
Каля [[73 да н.э.|73 года да н.э.]] у Паўднёвай Сірыі пачалося паўстанне. У [[71 да н.э.|71 годзе да н.э.]] туды прыбыў [[Антыёх XIII Дыяніс Калінік|Антыёх XIII]], які заключыў саюз з [[Набатэйскае царства|набатэямі]]. Тыгран II разбіў цара набатэяў Арэту III, узяў [[Дамаск]] і зноў захапіў [[Фінікія|фінікійскія гарады]].
Радок 76:
Грэчаскія і рымскія гісторыкі, якія апісваюць кампаніі [[Лукул]]а ў Арменіі і авалоданне Тыгранакертам, далі падрабязныя звесткі пра гэту новую сталіцу. Паводле [[Апіян]]а, Тыгранакерт быў акружаны сцяной у 50 кубітаў вышынёй, якая была такой шырокай, што ўнутр яе былі ўбудаваны стайні для коней. Непадалёк ад гарадскіх сцен, звонку, размяшчаўся царскі палац, вакол якога былі створаны паляўнічыя паркі і сажалкі для рыбнай лоўлі. Яшчэ паблізу быў выбудаваны добра ўмацаваны замак. У «[[Аналы|Аналах]]» [[Публій Карнелій Тацыт|Тацыт]] апісвае Тыгранакерт, як «горад, які меў шматлікіх абаронцаў і магутныя сцены. Да таго ж частку гарадскіх умацаванняў абцякае даволі шырокая рака Нікефарыя, а там, дзе яе цячэнне не забяспечвае надзейнай абароны, выкапаны велізарны роў»<ref>[http://ancientrome.ru/antlitr/tacit/annal/kn15f.htm Публій Карнелій Тацыт. Аналы. Кніга XV]</ref>. Аднак сам горад, у адрозненне ад старажытных [[Ніневія|Ніневіі]] ці [[Вавілон]]а, быў даволі кампактным. Як бачна, і па плане, і па сваім гандлёва-рамесным характары ён быў непадобны да звычайных элінскіх гарадоў [[Малая Азія|Малой Азіі]] і [[Сірыя|Сірыі]].
 
Акрамя стольнага горада [[Тыгранакерт, Сільван|Тыгранакерта]], пабудаванага ў правінцыі [[Алдзнік]], вялікі цар заснаваў яшчэ 6 гарадоў, якія насілі яго імя: адзін з іх — у правінцыі [[Арцах]], другі — у правінцыі [[Утык]], трэці — у павеце [[Гахтан]] ці [[Галтан]] правінцыі [[Сюнік]], астатнія ў Паўночнай Месапатаміі, у Мідыі, і ў іншых абласцях і краях сваёй вялізарнай дзяржавы.<ref>[http://giteliq.am/%D5%BF%D5%AB%D5%A3%D6%80%D5%A1%D5%B6-%D5%B4%D5%A5%D5%AE-%D5%AE%D5%B8%D5%BE%D5%AB%D6%81-%D5%AE%D5%B8%D5%BE-%D5%B0%D5%A1%D5%B5%D5%A1%D5%BD%D5%BF%D5%A1%D5%B6/ Massaca.NET | Suspended Account<!-- Заголовок добавлен ботом -->] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20160305034246/http://giteliq.am/%D5%BF%D5%AB%D5%A3%D6%80%D5%A1%D5%B6-%D5%B4%D5%A5%D5%AE-%D5%AE%D5%B8%D5%BE%D5%AB%D6%81-%D5%AE%D5%B8%D5%BE-%D5%B0%D5%A1%D5%B5%D5%A1%D5%BD%D5%BF%D5%A1%D5%B6/ |date=5 сакавіка 2016 }}</ref>
 
[[Выява:Tigranakert3.jpg|thumb|300px|Ніжняя частка горада — Акропаль (арцахскі Тыгранакерт)]]
Радок 85:
 
=== Бітва пры Тыгранакерце ===
Сваяцтва з [[Мітрыдат VI|Мітрыдатам VI Еўпатарам]] уцягнула Тыграна ў вайну з [[Старажытны Рым|рымлянамі]]. Увосень 73 года да н.э. войска Лукула ўступіла ў Пантыйскае царства, а ў 72 годзе да н.э. Мітрыдат, канчаткова пераможаны рымлянамі ў бітве пад [[Сівас|Кабірай]], быў вымушаны шукаць абароны ў Тыграна, які адмовіўся яго выдаць<ref>[http://www.naolmi.ru/tretiya_mitridatova_voina.html ТРЭЦЯЯ МІТРЫДАТАВА ВАЙНА 75—65 гг. да н.э.] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20120419172020/http://www.naolmi.ru/tretiya_mitridatova_voina.html |date=19 красавіка 2012 }}</ref>. Паводле меркавання армянскага гісторыка [[Якаў Манандзян|Я. А. Манандзяна]] Тыгран не толькі не рыхтаваўся да вайны з рымлянамі, але і быў заняты выключна працягам будаўніцтва Тыгранакерта. Гэты аптымізм і бяздзейнасць Тыграна падчас [[Трэцяя Мітрыдатава вайна|Трэцяй Мітрыдатавай вайны]], паводле меркавання Я. А. Манандзяна, стала яго вялікай палітычнай памылкай, якая пацягнула за сабой фатальныя наступствы для яго дзяржавы. Тыгран не павінен быў дапусціць, ва ўласных жа інтарэсах, падзення Понта і павінен быў яшчэ да бітвы пад Кабірай аказаць свайму цесцю, Мітрыдату VI, дапамогу, падаўшы яму дапаможныя войскі.<ref name="Манандян">''Я. А. Манандян''. «Тигран и Рим». — И:Армфан, 1943 — стр. 91-92, 115—117</ref>
 
У [[69 да н.э.|69 годзе да н.э.]] рымскі палкаводзец [[Лукул]] фарсіраваным маршам прайшоў праз [[Кападокія|Кападокію]], пераправіўся праз [[Еўфрат]] і ўварваўся ў Арменію. Рымляне паспяхова фарсіравалі [[рака Тыгр|Тыгр]] і падышлі да [[Тыгранакерт, Сільван|Тыгранакерта]]. Вартавыя Тыгранакерта пад кіраўніцтвам Манкея паспяхова адбівалі напады Лукула. Паводле слоў рымскага гісторыка [[Дыян Касій|Дыяна Касія]], абаронцы горада нанеслі рымлянам сур'ёзную шкоду стральбой з лукаў, а таксама тым, што аблілі нафтай і падпалілі іх аблогавыя машыны<ref name="Касій">[[Дыян Касій]]. «Рымская гісторыя». [http://ancientrome.ru/antlitr/t.htm?a=1340548122 Кніга трыццаць шостая]</ref>. Паход Лукула быў настолькі імклівым, што Тыгран даведаўся пра яго з вялікім спазненнем. Тым часам Тыгран Вялікі быў у Арташаце, а асноўныя войскі армян у Палесціне і на поўначы Аравіі. Ледзь прыйшла вестка пра пачатак вайны, як ворагі ўжо падступілі да сцен яго сталіцы. Калі Тыгран даведаўся пра ўварванне Лукула ў Арменію, ён выслаў наперад атрад з 3 тысячы вершнікаў (Апіян паведамляе пра 2 тысячную конніцу<ref name="Апіян" />) пад кіраўніцтвам Меружана (''Плутарх і Апіян называюць яго Мітрабарзанам''), загадаўшы яму затрымаць прасоўванне рымлян, аднак Меружану гэтага зрабіць не ўдалося, паводле слоў Апіяна пры першым жа сутыкненні Лукул адразу ж вымусіў уцякаць Мітрабарзана, тады як Плутарх паведамляе, што Мітрабарзан паў са зброяй у руках падчас бітвы<ref name="Плутарх" />. Пакінуўшы моцны гарнізон у Тыгранакерце, Тыгран адправіўся збіраць войска па абласцях Арменіі. Непасрэдна бітва з рымлянамі адбылася [[6 кастрычніка]] [[69 да н.э.]] каля Тыгранакерта. Звесткі пра колькасць войскаў Лукула і Тыграна, якія ўдзельнічалі ў бітве, чэрпаюцца са старажытных рымскіх і малаазіяцкіх крыніц. Так, ацэньваючы колькасць войска Лукула рымскія крыніцы, Плутарх і [[Секст Юлій Францін|Францін]], паведамляюць пра 14—15 тысяч воінаў. Войска Тыграна паводле ацэнкі Плутарха і [[Апіян]]а складала 265—300 тысяч, паводле Мемнана і Флегана Тральскага — 70—80 тысяч воінаў.<ref name="Манандян"></ref> Першапачаткова барацьба была роўнай, аднак утоеная Лукулам рымская кавалерыя рашуча атакавала шматлікія, але вельмі неаднастайныя, войскі Тыграна. Пасля чаго велізарныя рознапляменныя сілы армянскага цара кінуліся наўцёкі. Сам горад Лукулу ўзяць штурмам не ўдалося. Вароты сталіцы Вялікай Арменіі былі здрадліва адкрыты размешчанымі ў Тыгранакерце грэчаскімі наймітамі, а таксама паўсталымі масамі, сагнанымі армянскім царом цароў з усіх ускраін яго велізарнай імперыі<ref name="рыжов" />. У выніку велізарны і багаты горад стаў здабычай рымлян і быў разрабаваны<ref name="Касій" />. Эліністычныя аўтары прыводзяць звесткі, гаворачыя пра вялікія багацці армянскай сталіцы, якія дазволілі ў будучыні Лукулу ладзіць знакамітыя «Лукулавы банкеты», якія здзіўлялі сучаснікаў.
Радок 133:
 
== Спасылкі ==
* [http://hpj.asj-oa.am/2390/ Тыгран Вялікі і Армянская імперыя ў сучаснай арабскай гістарыяграфіі] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20150210123539/http://hpj.asj-oa.am/2390/ |date=10 лютага 2015 }} {{ref-hy}}
 
{{Армянскія царскія дынастыі}}