ФК Кардыф Сіці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 56:
Цікавасць да клубу пачала павялічвацца на працягу гэтага часу, але «Кардыф Сіці» быў вымушаны адмовіцца ад магчымасці далучыцца да зноў утворанай Паўднёвай Лігі Другога дывізіёна, бо не меў сродкаў на валоданне сваёй пляцоўцы [[Сафія Граўнд]]. На працягу наступных двух гадоў у Кардыф віталі многія вядучыя клубы [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], у тым ліку [[ФК Мідлсбра|«Мідлсбра»]], [[ФК Брысталь Сіці|«Брысталь Сіці»]] і [[ФК Крыстал Пэлас|«Крыстал Пэлас»]]. Матчы з гэтымі супернікамі праводзіліся на розных пляцоўках у Кардыфе і ў бліжэйшых гарадох. Клуб, у рэшце рэшт, пераехаў на свой новы стадыён, [[Нініян Парк]], у [[1910]] годзе. На наступны год клуб зрабіў сваё першае падпісанне, набыўшы [[Джэк Эванс|Джэка Эванса]] ў іншага ўэльскага клуба, «Кумпрак».
 
Маючы сваю пляцоўку «Кардыф Сіці» далучыўся да Паўднёвай лігі другога дывізіёну, акрамя таго ж, фундатар клубу, [[Бартлі Уілсан]], здолеў запрасіць у клуб вядомага на той час іграка і трэнера [[Дэйві Мак-Дугал]]а, які стаў гуляючым трэнерам. Свой першы матч у лізе клуб правёў супраць [[ФК Астан Віла|«Астан Вілы»]], але атрымаў паражэнне з лікам 1:2. Адзіны гол у складзе гульцой з Кардыфу забіў Джэк Эванс. Першы сезон клуб скончыў на выніковым 4-м месцы. «Кардыф Сіці» працягваў гуляць у дывізіёне на працягу наступнага дзесяцігоддзя, акрамя тых часоў, калі ліга была прыпынена ў сувязі з пачаткам [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]<ref>[http://www.cardiffcityfc.premiumtv.co.uk/page/ClubHistory/0,,10335~61928,00.html «The Foundations and early years»] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20080315030733/http://www.cardiffcityfc.premiumtv.co.uk/page/ClubHistory/0%2C%2C10335~61928%2C00.html |date=15 сакавіка 2008 }}. Cardiff City F.C.</ref>.
 
Самым паспяховым перыядам гісторыі клуба лічацца [[1920-я]] гады, калі «Кардыф Сіці» скончыў сезон да другім месцы пасля [[ФК Хадэрсфілд Таўн|«Хадэрсфілд Таўн»]] ў [[1924]] годзе ў старой футбольнай лізе першага дывізіёна, а затым клуб двойчы дахадзіў да фіналу [[Кубак Англіі па футболе|Кубка Англіі]], гуляючы спачатку ў [[1925]] годзе супраць [[ФК Шэфілд Юнайтэд|«Шэфілд Юнайтэд»]], а потым у [[1927]] годзе супраць [[ФК Арсенал Лондан|«Арсенала»]]. У фінале супраць «Арсенала» «Кардыф Сіці» стаў першай камандай, якая перамагла ў Кубку Англіі, пры гэтым базуючыся не ў Англіі, перамогшы «кананіраў» з лікам 1:0. Фінал быў таксама адметны, паколькі гэта быў першы трансляваны па ўсёй краіне матч на [[BBC Radio]]. «Кардыф Сіці» і [[ФК Суонсі Сіці|«Суонсі Сіці»]] з’яўляюцца адзінымі валійскімі футбольнымі клубамі, які гуляюць на самым высокім узроўні англійскага футбола.