Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага (А. І. Петракоў, У. Н. Дорменеў, А. В. Раманаў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «{{значэнні|Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага}} {{Вайсковае фарміраванне |назва = Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага |гады = 1942—1944 |войны = Другая сусветная вайна<br />Вялікая Айчынная вайна |краіна = {{Сцягафі...»
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 18:
 
== Склад ==
Брыгада была створана ў ліпені 1942 года на базе атрадаў імя Сталіна, імя Варашылава, імя Чапаева, імя Чкалава, імя Молатава, і 17-ага атрада асобага прызначэння 29-й арміі. У брыгаду былі ўключаны і самастойна дзейныя атрады імя Сяргея, імя Шчорса, імя Фрунзэ. Гэтыя і створаныя пазней атрады былі зведзены адпаведна раёнам іх дыслакацыі і дзеяння ў групы атрадаў Расонскага, Дрысенскага, Асвейскага раёнаў, якія ў жніўні 1942 года былі пераўтвораны ў брыгады ([[Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна]], [[1-я Дрысенская партызанская брыгада]], [[Асвейская партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ]]). У верасні 1942 года атрад імя Пархоменкі быў ннакіраванынакіраваны ў [[Вілейская вобласць|Вілейскую вобласць]] ([[Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б]]). У чэрвені 1943 года брыгада была перадыслацыравана ў Вілейскую вобласць.
 
На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
Радок 46:
 
== Гісторыя ==
У жніўні 1942 года партызаны падарвалі 110-метровы мост праз раку [[Дрыса (рака)|Дрысу]] і знішчылі нямецкі гарнізон ([[Дрысенская аперацыя]]), адначасова напалі на гарнізон у вёсцы [[Боркавічы]] [[Дрысенскі раён|Дрысенскага раёна]]. У верасні 1942 года разбілі гарнізон на чыгуначнай станцыі [[Свольна (станцыя)|Свольна]] Дрысенскага раёна, разам з партызанамі брыгад [[1-я Дрысенская партызанская брыгада|Дрысенскай]] і [[Асвейская партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ|Асвейскай імя Фрунзэ]] правялі ў кастрычніку 1942 года аперацыю па адначасовым разгроме нямецкіх гарнізонаў на чыгуначных станцыях [[Боркавічы (станцыя)|Боркавічы]] і [[Дрыса]], [[Вецслабодскі бой|разбілі гарнізон]] у вёсцы Вецслабада. У лютым 1943 года партызаны ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі каля вёсак [[Юхавічы (Расонскі раён)|Юхавічы]], [[Непадовічы]], [[Прахорава]], [[Паўлава (Расонскі раён)|Паўлава]], [[Нішча (вёска)|Нішча]] [[Расонскі раён|Расонскага раёна]], каля вёсак [[Чурглі]], [[Леснікова (Верхнядзвінскі раён)|Леснікова]], [[Рубчыкі]], [[Каханавічы]], Дрысенскага і [[Асвейскі раён|Асвейскага]] раёнаў. У сакавіку 1943 года атрады імя Шчорса і імя Леніна разам з атрадамі Дрысенскай брыгады ўдзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў вёсцы [[Каханавічы]] [[Асвейскі раён|Асвейскага раёна]], вялі абарончыя баі з карнікамі ў Асвейскім і Расонскім раёнах. У чэрвені брыгада зрабіла баявы марш з Расонскага ў [[Пастаўскі раён|Пастаўскі]] раён, у час якога вяла баі з немцамі пры пераходзе цераз чыгунку [[Полацк]] — [[Дрыса]] і фарсіраванні [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]], напала на гарнізон у [[Мёры|Мёрах]]. Партызаны вялі баі каля гарадскога пасёлка [[Відзы]] (сакавік 1944), вёскі [[Ажуны]] (красавік 1944), напалі на гарнізоны ў вёсцы [[Варапаева]] [[Дунілавіцкі раён|Дунілавіцкага]] (красавік 1944) і вёскі [[Валодзькі (Докшыцкі раён)|Валодзькі]] [[Докшыцкі раён|Докшыцкага]] (май 1944) раёнаў. У красавіку 1944 года памагалі партызанам [[Полацка-Лепельская партызанская зона|Полацка-Лепельскай партызанскай]] зоны ў барацьбе супраць карнікаў. У ноч на 20 мая 1944 года на чыгуначных участках [[Круляўшчына (станцыя)|Круляўшчына]] — [[Параф’янава (станцыя)|Параф’янава]], Круляўшчына — [[Глыбокае (станцыя)|Глыбокае]], Глыбокае — [[Варапаева (станцыя)|Варапаева]] — [[Паставы (станцыя)|Паставы]] падарвалі больш за 1,3 тыс. рэек. Атрады імя Шчорса і імя Катоўскага перакрылі шлях для нямецкага адступлення на дарогах [[Лучай]] — [[Дунілавічы]] і Дунілавічы — [[Ласіца (Валкоўскі сельсавет)|Ласіца]]. У ліпені 1944 года разам з часцямі [[Чырвоная .Армія|Чырвонай Арміі]] ўдзельнічалі ў вызваленні гарадскога пасёлка Дунілавічы.
 
== Памяць ==