Стасеўскі сельсавет (Лёзненскі раён): Розніца паміж версіямі

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «{{Адміністрацыйная адзінка |Беларуская назва = Стасеўскі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = Беларусь |Статут = |Гімн = |Уваходзіць у = Лёзненскі раён |Уключае...»
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
(Няма розніцы)

Версія ад 10:59, 23 студзеня 2022

Ста́сеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Стасева.

Стасеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лёзненскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Стасева
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1 037 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стасева. 28 сакавіка 19328 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікае Сяло. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Красыня. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Унаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стасева, таксама ў склад сельсавета з Варонаўскага сельсавета Віцебскага раёна перададзена вёска Бычкова[1]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лёзненскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Асіпоўшчына, Баяры, Бычкова, Вялікае Сяло, Забалацце, Канашкава, Кляўцы, Красыні, Навароцце, Пыжы, Свірбы, Смародзіна, Стасева, Шарыкі, Шумшчына і Шэркіна.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.