Франсуа-Ксаўе Фабр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 4:
'''Франсуа-Ксаўе Фабр''' ({{lang-fr|François-Xavier-Pascal Fabre}}, [[барон]], {{ДН|1|4|1766}}, [[Манпелье]] — {{ДС|16|3|1837}}, там жа) — [[Францыя|французскі]] гістарычны [[жывапісец]], паслядоўнік [[Акадэмізм|акадэмічнай]] манеры [[Жак-Луі Давід|Жака Луі Давіда]], стваральнік [[Музей Фабра|музея Фабра]] ў [[Манпелье]].
 
== Біяграфія ==
 
Вучань спачатку [[Гіём Кусту|Гіёма Кусту]], а потым Давіда, атрымаўшы 1787 годзе ад Парыжскай акадэміі мастацтваў вялікую, так званую рымскую, прэмію за карціну ''«Забойства дзяцей Седэкіі»'', быў адпраўлены ў Рым у якасці [[Рымская прэмія|стыпендыята акадэміі]].
 
Адсюль з-за цяжкасцей, якія ўзніклі паміж французскім [[канвент]]ам і папскім урадам, ён у 1793 г. перабраўся ў [[Неапаль]], дзе прабыў каля года; пасяліўшыся пасля гэтага ў [[Фларэнцыя|Фларэнцыі]], пісаў там гістарычныя карціны, але больш за ўсё пейзажы, пасябраваў з паэтам [[Віторыа Альф'еры]], блізка сышоўся з яго грамадзянскай жонкай, графіняй Олбані, {{Нп3|Луіза Штольберг-Гедэрнская|Луізай Штольберг-Гедэрнскай|fr|Louise de Stolberg-Gedern}} (удавой [[Карл Эдуард Сцюарт|апошняга Сцюарта]]) і быў зроблены прафесарам акадэміі. Графіня перад сваёй смерцю (у [[1824]] г.) завяшчала яму ўвесь свой стан.
 
Фабр узвёў помнік сваёй дабрадзейцы, ахвяраваў гораду Фларэнцыі рукапісы Альф'ерыАльф’еры, якія дасталіся ад яе, і ў [[1826]] г. вярнуўся на радзіму, у [[Манпелье]], з багатай калекцыяй мастацкіх прадметаў і бібліятэкай, сабранымі ў Італіі. Яны былі прынесены ім у дар гэтаму гораду і склалі асобны [[музей Фабра]], утрыманне і папаўненне якога мастак забяспечыў значным капіталам.
 
Акрамя таго, ён заснаваў у Манпелье мастацкае вучылішча, пра якое, як і пра музей, не пераставаў клапаціцца да канца свайго жыцця. За гэтыя заслугі Фабр у [[1830]] г. быў узведзены ў [[барон]]скую годнасць.