Камбоджа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 63:
 
== Прырода ==
Большую частку краіны займае [[Камбаджыйская раўніна]], размешчаная ў ніжнім цячэнні [[рака Меконг|р. Меконг]]. На захадзе — горы [[Кравань]] вышынёй да 1813 м (г. [[Араль]]), на поўначы — паўднёвыя адгор’і куэставага ўступа [[Дангрэк]], на ўсходзе — заходнія адгор’і [[Чыангшон]]. [[Карысныя выкапні]]: жалезныя і марганцавыя руды, фасфарыты, каменны вугаль, баксіты, алавяныя, свінцова-цынкавыя і вальфрамавыя руды, золата, будаўнічыя матэрыялы, запасы каштоўных камянёў (сапфір, [[рубін]], цыркон).
 
Клімат субэкватарыяльны, з сухім сезонам у снежні — красавіку. Тэмпература паветра ўвесь год 25-30 °C. [[Ападкі|Ападкаў]] на раўніне 700—1500 мм, у гарах да 2000 мм.
 
Рачная сетка густая. Галоўная рака — [[Меконг]]. Самае вялікае возера — [[Танлесап]]. Самы вялікі востраў — [[Конг (востраў)|Конг]]. Лясы і рэдкалессі займаюць каля 75 % тэрыторыі краіны.
 
== Насельніцтва ==