Аляксей Іванавіч Шаланда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 5:
Скончыў [[Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы]] ў 1993 годзе. З 2008 года ў [[Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]], старшы навуковы супрацоўнік, у 2010—2012 гг. — загадчык сектара геральдыкі і нумізматыкі, з 2012 г. — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай працы, з 2015 года — загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі. З 2001 года выдавец і рэдактар часопіса «Герольд Litherland».
 
Увосень 2020 года ў час [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|пратэстаў у Беларусі]] і рэпрэсій супраць іх удзельнікаў на судзе над Марыяй Сафоновай, якая напісала на асфальце лозунг «[[Жыве Беларусь!|Жыве Беларусь]]» і намалявала [[бела-чырвона-белы сцяг]], Аляксей Шаланда даў экспертнае заключэнне па бела-чырвона-белым сцягу. Вучоны распавёў, што гэты сцяг — [[Нацыянальны сімвал|нацыянальны сімвал беларускага народа]], які быў створаны ў 1917 годзе і двойчы ў гісторыі меў дзяржаўны статус у Беларусі. Ён растлумачыў, чым адрозніваюцца паняцці «нацыянальная сімволіка» і «[[дзяржаўная сімволіка]]», і адзначыў, што такія сімвалы могуць супадаць ці адрознівацца, што з’яўляецца звычайнай практыкай. Паводле слоў навукоўца, чырвоны і белы з’яўляюцца нацыянальнымі колерамі беларускага народа і могуць малявацца на самых розных носьбітах<ref name="tut">[https://news.tut.by/culture/708056.html Ученый заявил, что БЧБ-флаг — национальный символ белорусского народа. С ним не продлевают контракт] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20210322004207/https://news.tut.by/culture/708056.html |date=22 сакавіка 2021 }}</ref>:
{{цытата|Гістарычныя нацыянальныя колеры з’яўляюцца культурным здабыткам нашага народа, таму не могуць мець для каго-небудзь абразлівы і цынічны змест. Наадварот, прыпісванне ім падобных якасцяў з’яўляецца праявай непавагі да беларускага народа і патэнцыйна накіравана на распальванне міжнацыянальнай розніцы і палітычных канфліктаў у нашым грамадстве.}}