Анатоль Вольны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 23:
== Біяграфія ==
 
З сям’і службоўца. У 1911 паступіў у Ігуменскую гімназію, атрымаў сярэднюю адукацыю. Скончыў [[Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка|мар’інагорскую чыгуначную школу]] 2-й ступені школу<ref>http://minsk-region.estu.by/main.aspx?guid=20133{{Недаступная спасылка}}</ref>. У 1920 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях з інтэрвентамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1921 працаваў у ЦК ЛКСМБ; у газеце «Малады араты». Вучыўся ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]]. У 1920—1930-х быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. З 1923 у літаб’яднанні «[[Літаратурнае аб'яднанне Маладняк|Маладняк]]», а з 1928 — у «Полымі». Член [[СП БССР]] (з 1934). Быў жанаты, гадаваў дзіця.
 
Арыштаваны [[4 лістапада]] 1936 у Мінску па адрасе: вул. М. Гоpкага, д. 4, кв. 6. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 як «член контррэвалюцыйнай аpганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 снежня 1957. Асабовая справа А. Вольнага № 11054-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].