Французска-івуарскі канфлікт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 2 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
|агульныя страты =
}}
'''Французска-івуарскі канфлікт''' — кароткачасовы ўзброены канфлікт на тэрыторыі [[Кот-д’Івуар]]а ў лістападзе [[2004]] года, які выліўся ў абмене авіяцыйнымі ўдарамі паміж івуарскімі і французскімі ваенна-паветранымі сіламі і беспарадкамі ў [[Абіджан]]е. Падзеі пачаліся з інцыдэнту ў Буаке, калі два івуарскіх самалёта з беларускімі пілотамі{{ref+|У пары з мясцовымі лётчыкамі.|К}}, што з’яўляліся аднаасобнымі наймітамі або дзеючымі вайскоўцамі [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|УС Беларусі]], памылкова атакавалі пазіцыі французскіх вайскоўцаў. У ваенна-палітычным плане канфлікт развіцця не атрымаў. Галоўнымі наступствамі сталі ўвядзенне [[Савет Бяспекі ААН|Саветам Бяспекі ААН]] эмбарга ўзбраенняў і ваенную дапамогу Кот-д’Івуару, некаторае пагаршэнне французска-івуарскіх адносін і ўзбуджэнне крымінальнай справа ў дачыненні да чатырох асоб: [[Юрый Леанідавіч Сушкін|Юрыя Сушкіна]], Барыса Смахіна, Патрыса Уэя і Анжа Гнандуета{{ref+|Таксама згадваўся як Анж Н’яндуле і Анжэл Маглуар Гнандуе Атуалі.|К}}. Пазней Смахін быў выключаны з ліку абвінавачаных, а астатнія фігуранты завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення.
 
[[Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь]] афіцыйна адмаўляе ўдзел у гэтых падзеях не толькі вайскоўцаў, але і беларускіх грамадзян наогул.