Батлейка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 6:
 
== З гісторыі Батлейкі ==
Зараджэнне батлейкавага тэатра ў Беларусі адносіцца да канца XVI — першай паловы XVII ст. Узнікненне батлейкі звязанае з [[Каляды|каляднымі святамі]] (адгэтуль назва, [[Віфлеем]] — месца нараджэння [[Хрыстос|Хрыста]]). На тэрыторыю Беларусі батлейка трапіла з Польшчы і Украіны і атрымала распаўсюд з XVI стагоддзя.<ref>[http://bookz.ru/authors/avtor-neizvesten-3/theatre_encicl/page-58-theatre_encicl.html ''Батлейка''] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20101208082909/http://bookz.ru/authors/avtor-neizvesten-3/theatre_encicl/page-58-theatre_encicl.html |date=8 снежня 2010 }} // Театральная Энциклопедия. — М. {{ref-ru}}</ref> Па сваім рэпертуары і прынцыпах увасаблення батлейкавы тэатр роднасны ўкраінскаму [[вяртэп]]у і польскай шопцы, а ўсе яны разам генетычна ўзыходзяць да заходнееўрапейскіх містэрый. Арганізатарамі відовішчаў звычайна былі законнікі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегій. Распаўсюду батлейкі спрыялі вандроўныя семінарысты, якія ўносілі ў рэпертуар сюжэты школьнага тэатру. Хутка батлейку ад царкоўнікаў пераймаюць мяшчане, сяляне — тэатр робіцца народным.
 
Да [[19 ст.]] у рэпертуары батлейкі пераважала рэлігійная тэматыка<ref>{{крыніцы/КізЛянцСамГБкл2003|}}</ref>. У часы Асветніцтва батлейкавыя прадстаўленні ладзіліся ў драўлянай (спачатку — аднапавярховай, потым — двухпавярховай) скрыні (батлейцы) статычнымі або рухомымі лялькамі. Іх дзеянні суправаджаліся вершаваным дыялогам, песнямі. У прадстаўленнях, прымеркаваных да калядных свят, паказваліся біблейскія сцэны нараджэння Хрыста, пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў, праследу жорсткім царом [[Ірад Вялікі|Ірадам]] нявінных немаўлятак. У рэпертуар батлейкі, побач з рэлігійнай п’есай «Цар Ірад», народнай драмай «Цар Максіміліян», уваходзілі таксама жанравыя сцэны «Мацей і доктар», «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі — купец польскі», «Бэрка-карчмар», «Цыган і цыганка», «Ванька малы», «Паніч» і інш. насычаныя сацыяльнай сатырай.