Сіямскі заліў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
Заліў адасабляе ўсход [[паўвостраў Індакітай|паўвострава Індакітай]] ад [[Малайскі паўвостраў|Малайскага паўвострава]]. Берагавая лінія пачынаецца на ўсходзе ў мыса [[Паўвостраў Камау|Бай-Бунг]] ва [[В'етнам]]е і канчаецца ў раёне малайскага горада Ката-Бару на паўднёвым захадзе. З паўднёва-ўсходняга боку Сіямскі заліў пераходзіць у [[Паўднёва-Кітайскае мора]], а яго агульная плошча складае прыкладна 320 000 км².
 
На поўначы ўтварае [[Бангкокскі заліў]] ([[Бухта|бухту]]), у якую ўпадае рака [[Менам-Чао-Прая|Чаўпхрая]]. Другая вялікая рака — [[Тапі (рака)|Тапі]], пачынаецца на схілах гары Луанг і ўпадае ў Сіямскі заліў каля горада [[Суратхані]], утвараючы шырокі [[эстуарый]]. Большая частка ўзбярэжжа Цэнтральнага [[Тайланд]]а цярпіць ад [[Эрозія, геалогія|эрозіі]], але з-за працяглай [[седыментацыя|седыментацыі]] яно ўсё больш прасоўваецца на поўдзень. Глыбіня мора на адлегласці 10-20 км ад узбярэжжа складае толькі 11 м, сярэдняя глыбіня заліва каля 45 м, а найбольшая не перавышае 80 м. У перыяд найбольшай магутнасці апошняга [[Ледніковы перыяд|ледніковага перыяду]] тэрыторыя заліва знаходзілася вышэй узроўню мора і з'яўлялася працягам цяперашняй нізіны каля ракі [[Менам-Чао-Прая|Чаўпхрая]].
 
Салёнасць заліва даволі нязначная, гэта абумоўлена шэрагам прычын: