Уладзіслаў Казлоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вучыўся ў [[Віленская каталіцкая духоўная семінарыя|Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі]]. У час вучобы (1916-19) далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Скончыў [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)]], пасля заканчэння курсаў спрабаваў арганізаваць беларускія школы на [[Саколкаўскі павет|Сакольшчыне]]. Вярнуўшыся ў [[Вільня|Вільню]], уваходзіў у ЦК [[Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба|Беларускай сялянскай партыі]], быў інструктарам мінскага Беларускага нацыянальнага камітэта па арганізацыі нацыянальнага і кааператыўнага жыцця ў [[Ігуменскі павет|Ігуменскім павеце]]. У маі 1920 [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіяй]] накіраваны ў школу падхарунжых у [[Варшава|Варшаве]], пасля заканчэння якой прызначаны інструктарам у 1-ы батальён беларускіх стральцоў, эвакуіраваны з [[Мінск]]а ў [[Лодзь]]. 3 1921 служыў у польскім войску, адначасова браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Адзін з лідараў яго правага радыкальнага крыла.
 
У 1930 звольніўся ў запас у званні паручніка, пераехаў у [[Вільня|Вільню]] і распачаў грамадска-палітычную і літаратурную дзейнасць. У 1930-х актыўна працаваў у Вільні ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Быў сакратаром [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэта]], Цэнтральнага ўрада [[БІГіК|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]]. Адзін з арганізатараў і сакратар [[БНСП|Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП)]], у 1933—1937 гадах рэдактар партыйнай газеты [[Новы шлях, 1933|«Новы шлях»]]. У 1939-40 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры Літоўскім Чырвоным Крыжы, у ліпені 1941 скарбнік [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў Вільні. Летам 1941 спрабаваў аднавіць дзейнасць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў.
 
[[Файл:Рэдакцыя “Беларускай газеты” і “Голасу вёскі”.jpg|300 px|thumb|злева|Рэдакцыя «Беларускай газеты» і «Голасу вёскі». Сядзяць (злева направа): Уладзіслаў Казлоўскі, [[Наталля Арсеннева]], Аляксей Сянкевіч. Стаяць (злева направа): Уладзімір Кушаль, [[Антон Адамовіч]], Караленка. [[Мінск]], снежань [[1942]] г.]]
У 1941—1943 у [[Мінск]]у быў рэдактарам [[Беларуская газета (1941)|«Беларускай газэты»]]. У сваіх публіцыстычных артыкулах распрацоўваў ідэалогію беларускага нацыянал-сацыялізму, выступаў з антысеміцкімі матэрыяламі. На кватэры У. Казлоўскага [[5.3]].[[ сакавіка 1943]] года быў забіты [[Фабіян Акінчыц]], праз некалькі месяцаў (13.11. лістапада 1943) савецкія партызаны Іван Шнігір і Канстанцін Немчык у рэдакцыі «Беларускай газэты» забілі і У. Казлоўскага<ref>Немчык быў арыштаваны і загінуў, Шнігіру ўдалося ўцячы.</ref>. У. Казлоўскі пахаваны на [[Кальварыйскія могілкі, Мінск|Кальварыйскіх могілках]].
 
Аўтар шэрагу кніг па фізічным выхаванні, паэтычных зборнікаў.