Інстытут эканомікі НАН Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак
Радок 25:
|мовы =
|пасада_кіраўніка1 = Кіраўнік
|імя_кіраўніка1 = [[Васіль Леанідавіч Гурскі]]
|пасада_кіраўніка2 = Намеснік па навуковай працы і інавацыйнай працы
|імя_кіраўніка2 = [[ДзмітрыйАляксандр ПрымшыцУладзіслававіч Гатоўскі]]
|пасада_кіраўніка3 = Навуковы сакратар
|імя_кіраўніка3 = [[ЛарысаАндрэй ТрыгубовічКанстанцінавіч Гаўрыленя]]
|асноўныя асобы = [[Аляксей Яўгенавіч Дайнека]], [[Віталь Фядосавіч Мядзведзеў]], [[Пётр Георгіевіч Нікіценка]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Рада па абароне дысертацыяў|спасылка=http://economics.basnet.by/by/default/view/id/48|выдавец=Інстытут эканомікі|дата публікацыі=2018|дата доступу=7 жніўня 2018}}</ref> і [[Аляксандр Лучанок]]
|кіруемы орган = Навуковы савет<ref name="а"/>
|бюджэт =
Радок 41:
 
== Гісторыя Інстытута ==
 
=== Эканамічныя даследаванні ў Інбелкульце ===
Яшчэ ў першай палове 20-х гадоў [[Інбелкульт]], [[Дзяржплан]] [[БССР]], [[Наркамат земляробства БССР]] і Інстытут сельскай і лясной гаспадаркі пачалі праводзіць сумесныя эканамічныя даследаванні па размяшчэнні прадукцыйных сіл у [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]], [[нацыянальны даход|нацыянальнаму даходу]], складанні кантрольных лічбаў і распрацоўцы першага [[пяцігодка|пяцігадовага плана]] развіцця [[народная гаспадарка|народнай гаспадаркі]] БССР. Паступова паўстала задача цэнтралізацыі эканамічных даследаванняў у краіне, і стварэнне Інстытута эканомікі з'явіласяз’явілася паспяховым рашэннем гэтай задачы.
 
=== Інстытут эканомікі Беларускай акадэміі навук (1931—1935) ===
''Інстытут эканомікі'' быў створаны 29 сакавіка [[1931]]  г. рашэннем Прэзідыума Беларускай Акадэміі навук на аснове акадэмічных кафедры [[кааперацыя|кааперацыі]] і [[калектывізацыя|калектывізацыі]], кафедры [[эканамічная геаграфія|эканамічнай геаграфіі]], кафедры [[тэорыя штандорта|тэорыі штандорта]], а таксама Інстытута эканомікі [[Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь|Дзяржплана БССР]] і эканамічнага аддзела Інстытута прамысловасці. Першым дырэктарам Інстытута стаў акадэмік [[Янка Нёманскі|І. А. Пятровіч]] (1931—1932  гг.).
 
Арганізацыя і пачатак працы Інстытута эканомікі супалі па часе з працэсамі згортвання [[НЭП]]а, актыўнага фармавання камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання, фарсаванай [[індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР|індустрыялізацыі і калектывізацыі]]. З моманту стварэння Інстытута эканомікі яго супрацоўнікі адразу ж падключыліся да абмеркавання тэарэтычных і практычных пытанняў распрацоўкі гадавых і другога пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР. З 1933  г. Інстытут эканомікі сканцэнтраваў свае намаганні на правядзенні даследаванняў у галіне эканамічнай геаграфіі, [[прамысловасць|прамысловасці]], сельскай гаспадаркі, гандлю і народнага даходу. Пры правядзенні работ у галіне эканамічнай геаграфіі ажыццяўлялася вельмі цеснае супрацоўніцтва з НДІ геаграфіі пры [[МДУ]] і асабіста з прафесарам [[Мікалай Мікалаевіч Баранскі|М. М. Баранскім]]  выдатным савецкім [[спецыяліст]]ам па тэорыі і метадалогіі сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і эканамічнай [[картаграфія|картаграфіі]].
 
=== 1936—1941  гг. ===
У [[1936]] Інстытут увайшоў у склад [[Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі|Аддзялення грамадскіх навук АН БССР]].
Фармаванне і першыя гады станаўлення Інстытута эканомікі праходзілі ў [[рэпрэсіі ў БССР|складаным унутрыпалітычным і гістарычным становішчы]]. Рашэннем [[Бюро Цэнтральнага камітэта КПБ|Бюро ЦК КП(б)Б]] ад 05.01.[[1938]]  г. Інстытут эканомікі быў скасаваны як «установа, што не апраўдала сябе». Дадзеная акцыя ў другі раз, як і ўжо адзначаная раней расправа над шэрагам беларускіх навукоўцаў, якая мела месца ў канцы 20-х гадоў, сведчыла аб тым, што навукова-даследчая і адукацыйная функцыі Акадэміі навук і яе інстытутаў ўжо да сярэдзіны 30-х гадоў ўвайшлі ў супярэчнасць з ідэалагічнымі задачамі, ускладзенымі на іх кіраўніцтвам краіны і рэспублікі. Аднак пасля «скасавання» Інстытута эканомікі АН БССР «аскепкі» яго структурных падраздзяленняў працягвалі працаваць у складзе розных акадэмічных інстытутаў. Ужо ў лістападзе 1939  г. яны былі аб'яднаныаб’яднаны ў ''групу эканомікі АН БССР'', а яе загадчыкам быў прызначаны [[Сяргей Мікалаевіч Малінін|С. М. Малінін]]. У лютым 1940  г. [[СНК БССР]] прыняў рашэнне аб арганізацыі ў рамках АН БССР ''Навукова-даследчага інстытута эканомікі'', што было фактычна ўзнаўленнем раней скасаванага Інстытута эканомікі.
 
У перыяд [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] НДІ эканомікі быў эвакуяваны ў Маскву.
 
=== Інстытут эканомікі АН БССР (1945—1991) ===
У пасляваенны перыяд навукова-даследчыя працы ў Інстытуце эканомікі аднавіліся ў красавіку [[1945]]  г. у [[Мінск]]у. Даследаванні вяліся па напрамках эканомікі прамысловасці, эканомікі сельскай гаспадаркі і эканомікі [[лясная гаспадарка|лясной гаспадаркі]]. Асаблівая ўвага калектыву інстытута была засяроджана на вырашэнні эканамічных праблем узнаўлення і развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама на пытаннях уздыму з руін іншых галін народнай гаспадаркі рэспублікі.
 
У гэты перыяд асноўнымі накірункамі даследаванняў заставаліся: эканамічная геаграфія, прамысловасць, сельская і лясная гаспадарка, размяшчэнне прадукцыйных сіл, [[планаванне]] і [[прагназаванне]]. Важнае тэарэтычнае і практычнае значэнне мела завяршэнне ў 1955  г. эканамічнага абгрунтавання генеральнай схемы асушэння і асваення балот і забалочаных земляў [[Палеская нізіна|Палескай нізіны]].
 
У наступныя гады ўсё больш важнае месца ў даследчай працы Інстытута эканомікі стала адводзіцца вывучэнню і рашэнню тэарэтычных праблем павелічэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Даследаванні ў сферы эканомікі прамысловасці сталі ахапляць шырокае кола пытанняў, звязаных з павелічэннем прадукцыйнасці грамадскай працы, эфектыўнасці капітальных укладанняў у розных галінах і вытворчасцях, арганізацыяй гаспадарчага разліку, а таксама праблемы [[кошт]]аўтварэння. Распрацаваныя ў тыя гады прапановы і рэкамендацыі па ўмацаванні і развіццю эканомікі ліцейнай вытворчасці, тарфяной, лёгкай, шкляной і харчовай прамысловасці знайшлі адлюстраванне ў развіцці [[эканоміка БССР|эканомікі БССР]].
 
У пасляваенныя гады вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы навуковых кадраў, арганізацыі даследаванняў і непасрэдна ў навукова-даследчай дзейнасці аказаў акадэмік АН СССР [[Васіль Сяргеевіч Нямчынаў|В. С. Нямчынаў]]. У 50—60-я гады на Беларусі пачалі актыўна развівацца вызначальныя ў той час для навукова-тэхнічнага прагрэсу галіны прамысловасці  [[машынабудаванне]], [[станкабудаванне]], [[прыборабудаванне]]. Разам з гэтымі напрамкамі даследавалася эканоміка традыцыйных для Беларусі галін прамысловасці  лёгкай, харчовай, мяса-малочнай, будаўнічых матэрыялаў. Асноўнае месца занялі даследаванні па пытаннях удасканалення гасразліковых адносін, павышэння эфектыўнасці [[асноўныя фонды|асноўных фондаў]] і [[капітал]]ьных укладанняў.
 
У 70-я гг. у Інстытуце эканомікі пачалося вывучэнне праблем [[сусветная эканоміка|сусветнай эканомікі]]. Былі даследаваны інвестыцыйная палітыка заходніх краін і іх інвестыцыйная актыўнасць у краінах, якія сталі на шлях развіцця. У гэты час калектыў Інстытута эканомікі АН БССР выканаў таксама комплекс фундаментальных работ у вобласці сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці грамадскай вытворчасці і фактараў яе павышэння. Навукоўцамі-эканамістамі абгрунтаваны крытэрыі і распрацавана сістэма паказчыкаў эфектыўнасці грамадскай вытворчасці рэспублікі, акрэслены фактары, што ўплываюць на ўзровень [[працаёмкасць|працаёмкасці]], матэрыялаёмкасці і фондаёмкасці [[вытворчасць|вытворчасці]], распрацаваны катэгорыі размеркавальных адносін. У гэты ж перыяд быў распрацаваны прагноз комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў і развіцця вытворчых сіл [[Беларускае Палессе|Беларускага Палесся]] да 1990  г.
 
У 80-я гг. асноўныя навуковыя сілы Інстытута эканомікі АН БССР былі сканцэнтраваны на даследаваннях па трох важнейшых напрамках: удасканаленне гаспадарчага механізму на рэгіянальным узроўні; павышэнне сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці; распрацоўка комплекснай праграмы [[навукова-тэхнічны прагрэс|НТП]] БССР на 20 гадоў. У рамках гэтых напрамкаў даследаваліся праблемы: эфектыўнасці механізму выкарыстання эканамічных законаў у сістэме размеркавальных адносін; удасканалення гаспадарчага механізму на ўзроўні вытворчых аб'яднанняўаб’яднанняў і прадпрыемстваў прамысловасці; метадалагічныя і метадычныя праблемы эфектыўнасці вытворчага патэнцыялу рэспублікі ([[праца|працы]], капітальных укладанняў, асноўных вытворчых фондаў); цэнаўтварэння; эканомікі навуковых даследаванняў; [[тэрытарыяльная арганізацыя вытворчасці|тэрытарыяльнай арганізацыі вытворчасці]] і развіцця сацыяльнай [[інфраструктура|інфраструктуры]].
 
=== Інстытут эканомікі (Н)АН Беларусі (з 1992  г.) ===
У 90-я гг. [[эканамічны крызіс|крызіс]], які ахапіў народную гаспадарку Беларусі пасля [[распад СССР|распаду СССР]], парушэнне гаспадарчых сувязяў паміж суб'ектамісуб’ектамі гаспадарання былых саюзных рэспублік, а таксама распад некалі адзінай навуковай і інфармацыйнай прасторы негатыўна адбіліся на дзейнасці беларускіх вучоных. Навукоўцы Інстытута эканомікі пачалі даследаванні па стварэнню тэарэтычных асноў развіцця беларускай эканомікі ва ўмовах развіцця [[рыначная эканоміка|рыначных адносін]], у тым ліку даследаванні праблем рэфармавання адносін [[уласнасць|уласнасці]], гаспадарчага механізму кіравання [[рэгіянальная эканоміка|рэгіянальнай эканомікай]], фінансава-крэдытных адносін, эканамічнай ацэнкі і механізму выкарыстання рэсурснага патэнцыялу рэспублікі, сацыяльна-эканамічнай рэабілітацыі забруджаных у выніку [[Чарнобыльская катастрофа|катастрофы на Чарнобыльскай АЭС]] тэрыторый і інш. У гэты перыяд удалося апублікаваць шэраг калектыўных і індывідуальных прац, у тым ліку:
 
* ''А. П. Морова, Л. П. Васючёнок, В. В. Гаврилюк, И. В. Забелова и др.'' «Характер, структура и факторы формирования экономических отношений». 1992
* ''П. Г.  Никитенко.'' «Региональная экономика: сущность и механизм управления». 1992
* ''В. Н.  Усоский.'' «Сравнительный анализ экономических систем». 1993
* ''И. В.  Пелипась.'' «Взаимосвязь производительности и оплаты труда в сельском хозяйстве». 1993
Радок 82 ⟶ 83:
* ''И. М. Абрамов, И. А. Михайлова-Станюта, О. С. Булко и др.'' «Финансово-промышленные группы в Беларуси: перспективы и методы формирования». 1997
 
У 1995—1996  гг. супрацоўнікі Інстытута эканомікі ў творчым супрацоўніцтве са спецыялістамі іншых навуковых устаноў і ВНУ ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы першага і другога нацыянальных справаздач аб чалавечым развіцці: «Беларусь  тварам да чалавека» і «Беларусь — асяроддзе для чалавека». Гэтая досыць карпатлівая, адказная і на той перыяд часу піянерская даследчая праца была выканана пры адміністрацыйна-тэхнічнай падтрымцы Прадстаўніцтва [[ААН]]/[[ПРААН]] у Рэспубліцы Беларусь і атрымала высокую адзнаку не толькі ў краіне, але і за мяжой.
 
У 1995  г. супрацоўніку Інстытута эканомікі І. М. Абрамаву за манаграфію «Цыклы ў развіцці эканомікі СССР» (1990  г.) была прысуджана медаль М. Д. Кандрацьева, заснаваная [[РАН|Расійскай Акадэміяй навук]] і Міжнародным фондам М. Д. Кандрацьева.
 
У 1996—2000  гг. Інстытут эканомікі НАН Беларусі выконваў функцыі каардынатара і асноўнага выканаўцы навукова-даследчых работ па дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў «Тэарэтычныя асновы нацыянальнай мадэлі эканомікі Рэспублікі Беларусь і механізм яе рэгулявання (Нацыянальная эканоміка)». НДР выконваліся ў супрацоўніцтве з НДЭІ Мінэканомікі, [[Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі|Беларускім НДІ эканомікі і інфарматыкі аграпрамысловага комплексу]], [[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт|Полацкім дзяржаўным універсітэтам]] і шэрагам іншых навуковых устаноў і ВНУ краіны.
 
У апошнія гады ўзмацнілася сувязь інстытута з вышэйшай школай. Большасць навуковых супрацоўнікаў выкладаюць у ВНУ, прымаюць удзел у падрыхтоўцы падручнікаў па эканамічных дысцыплінах, а найбольш кваліфікаваныя спецыялісты з'яўляюццаз’яўляюцца членамі Экспертнага Савета ВАК Беларусі і спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры ВНУ і навукова-даследчых установах, а таксама навуковымі кіраўнікамі і кансультантамі аспірантаў, дактарантаў і саіскальнікаў.
 
Супрацоўнікі інстытута прымаюць удзел у распрацоўцы заканадаўчых і іншых нарматыўных актаў, у экспертных і рабочых групах пры Акадэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урадзе і Нацыянальным сходзе. Многія з іх з'яўляюццаз’яўляюцца членамі рэдкалегіі вядучых рэспубліканскіх і міжнародных часопісаў сацыяльнага і эканамічнага профілю, выконваюць работу па грантах [[Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў|Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў]].
 
Інстытут падтрымлівае навуковыя сувязі з замежнымі інстытутамі і ВНУ эканамічнага профілю. Асабліва цесныя і плённыя кантакты з роднаснымі расійскімі і ўкраінскімі арганізацыямі, з якімі заключаны дамовы аб творчым супрацоўніцтве. У іх ліку Інстытут эканомікі РАН, Інстытут праблем рынку РАН, Інстытут народна-гаспадарчага прагназавання РАН, Інстытут эканомікі Уральскага аддзялення РАН, [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі і фінансаў]], Інстытут эканамічнага прагназавання НАН Украіны, [[Інстытут рэгіянальных даследаванняў НАН Украіны]] і інш.
 
У 2011—2015  гг. Інстытут эканомікі НАН Беларусі праводзіць фундаментальныя даследаванні ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў ''«Гуманітарныя навукі як фактар ​​развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі»'' па наступных заданнях:
* тэарэтыка-метадалагічныя асновы мадэрнізацыі нацыянальнай мадэлі эканомікі для павышэння яе [[канкурэнтаздольнасць|канкурэнтаздольнасці]];
* распрацоўка тэарэтычных асноў і механізмаў забеспячэння новай якасці эканамічнага росту;
* [[макраэканоміка|макраэканамічнае]] рэгуляванне ў посткрызіснай мадэлі развіцця нацыянальнай эканомікі: інстытуцыянальныя, [[грошы|грашова]]-[[крэдыт]]ныя і [[бюджэт]]на-[[падатак|падаткавыя]] аспекты;
* навуковыя асновы знешнеэканамічнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь;
* тэарэтычныя асновы і механізмы фарміравання эфектыўнай нацыянальнай інавацыйнай сістэмы;
* навуковыя асновы распрацоўкі рэгіянальнай палітыкі ва ўмовах структурных пераўтварэнняў эканомікі;
* распрацоўка тэорыі развіцця [[дэмаграфія|дэмаграфічнага]] і працоўнага патэнцыялаў з улікам новых імператываў сусветнага эканамічнага развіцця;
* стратэгія развіцця сферы паслуг у Рэспубліцы Беларусь.
 
У 2016—2020 гг. у Інстытуце ажыццяўляліся фундаментальныя даследаванні ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «''Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства»'' па наступных заданнях:
* «Даследаванне тэарэтыка-метадалагічных асноў і распрацоўка інстытуцыйных механізмаў эканамічнага росту Беларусі»;
* «Даследаванне тэарэтыка-метадалагічных асноў і распрацоўка канцэпцыі эфектыўнай фінансавай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь»;
* «Распрацоўка стратэгіі эканамічнага суверэнітэту і эфектыўнай знешнегандлёвай палітыкі Беларусі ў сістэме міжнароднай інтэграцыі»;
* «Даследаванне тэарэтыка-метадалагічных асноў і распрацоўка механізмаў забеспячэння інавацыйнай успрымальнасці эканомікі»;
* «Абгрунтаванне тэарэтыка-метадалагічных асноў і напрамкаў трансфармацыі сферы паслуг Беларусі з улікам сусветных трэндаў».<ref>[http://economics.basnet.by/index/3 Направления исследований]</ref>
 
== Напрамкі навуковай дзейнасці ==
Радок 112 ⟶ 120:
 
== Арганізацыйная структура ==
* АддзелЦэнтр [[сусветная эканоміка|сусветнай эканомікі]] і знешнеэканамічных даследаванняў
* Цэнтр чалавечага развіцця і [[дэмаграфія|дэмаграфіі]]
* Аддзел інавацыйнай палітыкі
* Аддзел макраэканамічнай і фінансавай палітыкі
* Аддзел макраэканамічнага рэгулявання і развіцця бізнесу
* Аддзел дынамікіманіторынгу сацыяльна-эканамічныхэканамічнага сістэмразвіцця
* Аддзел эканомікі [[сфера паслуг|сферы паслуг]]
* Беларуска-Кітайскі аналітычны цэнтр развіцця
* Цэнтр дзяржаўнага будаўніцтва і права
* Цэнтр інавацыйнай і інвестыцыйнай палітыкі<ref>[http://economics.basnet.by/index/15 Организационная структура]</ref>
 
== Дырэктары Інстытута ў розныя гады ==
Радок 124 ⟶ 135:
* Я. Г. Ракаў, 1935—1937 і 1940—1941, акадэмік;
* [[Васіль Мікітавіч Лубяка|В. М. Лубяка]], 1940—1946, акадэмік;
* [[Сяргей Мікалаевіч Малінін|С. М. Малінін]], 1946—1947, д.э.н, прафесар;
* [[Іван Міхайлавіч Качура|І. М. Качура]], 1947—1951, член-карэспандэнт;
* [[Георгій Ціханавіч Кавалеўскі|Г. Ц. Кавалеўскі]], 1952—1964, прафесар;
* [[Фелікс Станіслававіч Марцінкевіч|Ф. С. Марцінкевіч]], 1964—1980, акадэмік;
* С. Р. Галуза, 1981—1988, д.э.н., прафесар;
* [[Генадзь Міхайлавіч Лыч|Г. М. Лыч]], 1988—1997, акадэмік;
* [[Пётр Георгіевіч Нікіценка|П. Г. Нікіценка]], 1998—2010, акадэмік;
* [[АляксейАндрэй ЯўгенавічВіктаравіч ДайнекаМаркаў|А. ЯВДайнекаМаркаў]], зв.а., 20112010—2011, д.э.н., прафесар
* [[Аляксей Яўгенавіч Дайнека|А. Я. Дайнека]], 2011—2016, д.э.н., прафесар, член-карэспандэнт (2014)<ref>[https://fmmp.bntu.by/dajneko-aleksej-evgenevich/ ФММП БНТУ — Дайнеко Алексей Евгеньевич]</ref>
* [[Валерый Іванавіч Бельскі|В. І. Бельскі]], 2016—2020, д.э.н.<ref>[https://www.belta.by/president/view/direktor-instituta-ekonomiki-nan-stanet-zamestitelem-glavy-administratsii-prezidenta-377725-2020/ Директор Института экономики НАН станет заместителем главы Администрации Президента]</ref>
* [[Васіль Леанідавіч Гурскі|В. Л. Гурскі]], з 2020, д.э.н.
{{Div col end}}
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
* [http://economics.basnet.by/by/default/view/id/57 Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — Гістарычная даведка]
* [http://nasb.gov.by/bel/organizations/institutes/inogum.php#off214 Профіль Інстытута эканомікі на старонцы Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі]
{{Інстытуты НАНБ}}
{{Вонкавыя спасылкі}}
[[Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі Мінска]]