Народная асвета (часопіс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Невялікія фактычныя праўкі
Радок 50:
У той час у Беларусі не было наркаматаў культуры і інфармацыі, а таксама прафсаюзнага часопіса. Менавіта таму рэдакцыя «Асьветы» прасіла работнікаў асветы, аддзелы народнай адукацыі і аддзяленні Саюза працаўнікоў асветы ў Беларусі дасылаць у рэдакцыю артыкулы, нататкі, паведамленні і іншыя матэрыялы па пытаннях культурна-асветнага будаўніцтва і прафсаюзнай работы, а таксама свае меркаванні аб паляпшэнні зместу часопіса ў далейшым.
 
Аўтарамі «Асьветы» былі як радавыя настаўнікі і выхавацелі, так і выкладчыкі ВНУ, вядомыя вучоныя, адказныя работнікі Наркамата асветы рэспублікі, партыйныя і дзяржаўныя дзеячы. Гэта вясковыя настаўнікі М. Ламака і І. Гальчук, настаўнікі і дырэктары польскіх, яўрэйскіх і іншых школ нацыянальных меншасцей, Народныя камісары асветы БССР [[Антон Васілевіч Баліцкі|А. В. Баліцкі]] і [[Антон Мартынавіч Платун|А. М. Платун]], першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі В. Г. Кнорын, старшыня ЦВК Беларусі А. Р. Чарвякоў, выкладчык Белпедтэхнікума і адначасова дацэнт педфака БДУ, будучы народны паэт Беларусі Якуб Колас, акадэмік Я. Лесік, адзін з кіраўнікоў музейнай справы на Беларусі, будучы вучоны сакратар Беларускай Акадэміі навук В. Ластоўскі, маскоўскі прафесар Шульгін, прафесары БДУ І. І. Замоцін, І. М. Салаў’ёў, Д. Жарынаў, С. Васілейскі, М. М. Піятуховіч, дацэнт БДУ А. Бурдзейка, першы старшыня Інстытута беларускай культуры С. Некрашэвіч, дацэнт, правадзейны член Інбелкульта Г. Гарэцкі (Аб беларусізацыі вышэйшых навучальных устаноў БССР // Асьвета. 1926. № 6), будучы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі В. Купрэвіч, вядомы вучоны-педагог П. Панкевіч.
 
==== Рэдакцыйны калектыў ====