Лёзненскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 71:
 
== Гісторыя ==
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе [[Віцебская акруга|Віцебскай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — мястэчка [[Лёзна]]. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: [[Барсееўскі сельсавет|Барсееўскі]], [[Веляшковіцкі сельсавет|Веляшковіцкі]], [[Дабрамысленскі сельсавет (Лёзненскі раён)|Дабрамысленскі]], [[Емельяноўскі сельсавет|Емельяноўскі]], [[Замшынскі сельсавет|Замшынскі]], [[Калышкаўскі сельсавет|Калышкаўскі (Калышанскі)]], [[Лёзненскі сельсавет|Лёзненскі]], [[Сутоцкі сельсавет|Сутоцкі]], [[Унаўскі сельсавет|Унаўскі]], [[Чарніцкі сельсавет|Чарніцкі]]. 29 кастрычніка 1924 года Барсееўскі сельсавет перайменаваны ў [[Горбаўскі сельсавет|Горбаўскі]], Емельяноўскі — у [[Глоданскі сельсавет|Глоданскі]]. У 1926 годзе ўтвораны [[Унаўскі нацыянальны латышскі сельсавет|Унаўскі нацыянальны латышскі]] і [[Калышкаўскі нацыянальны яўрэйскі сельсавет|Калышкаўскі нацыянальны яўрэйскі]] сельсаветы. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны 10 сельсаветаў скасаванага [[Высачанскі раён|Высачанскага раёна]]: [[Асінаўскі сельсавет (Лёзненскі раён)|Асінаўскі]], [[Бабінавіцкі сельсавет|Бабінавіцкі]], [[Выдрэйскі сельсавет|Выдрэйскі]], [[Высачанскі сельсавет|Высачанскі]], [[Кабыльнікаўскі сельсавет|Кабыльнікаўскі (Кабыльніцкі)]], [[Каралёўскі сельсавет|Каралёўскі]], [[Касцяёўскі сельсавет|Касцяёўскі]], [[Крынкаўскі сельсавет (Лёзненскі раён)|Крынкаўскі]], [[Старабабыльскі сельсавет|Старабабыльскі]], [[Стасеўскі сельсавет (Лёзненскі раён)|Стасеўскі]]. 21 лістапада 1934 года скасаваны Унаўскі нацыянальны латышскі сельсавет. У 1935 годзе скасаваны Калышкаўскі нацыянальны яўрэйскі сельсавет. 12 лютага 1935 года Асінаўскі, Бабінавіцкі, Старабабыльскі сельсаветы перададзены адноўленаму [[Багушэўскі раён|Багушэўскаму раёну]]. 12 сакавіка 1935 года Бабінавіцкі сельсавет вернуты ў склад Лёзненскага раёна. 15 ліпеня 1935 года вёска [[Высачаны (Лёзненскі раён)|Высачаны]] аднесена да катэгорыі рабочых пасёлкаў. З 20 лютага 1938 года раён у складзе [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. 27 верасня 1938 года Лёзна атрымала статус гарадскога пасёлка. 20 лістапада 1938 года Кабыльнікаўскі (Кабыльніцкі) сельсавет перайменаваны ў [[Акцябрскі сельсавет (Лёзненскі раён)|Акцябрскі]]. 9 красавіка 1946 года Бабінавіцкі сельсавет перададзены [[Арэхаўскі раён (БССР)|Арэхаўскаму раёну]]. 17 лістапада 1948 года статус рабочага пасёлка Высачаны паніжаны да вёскі. 15 лютага 1949 года Каралёўскі сельсавет, 24 жніўня 1951 года Акцябрскі сельсавет перададзены ў склад [[Віцебскі раён|Віцебскага раёна]]. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Высачанскі, Замшынскі, Калышкаўскі, Сутоцкі, Унаўскі і Чарніцкі сельсаветы, утвораны [[Яськаўшчынскі сельсавет]]. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Бабінавіцкі сельсавет скасаванага Арэхаўскага раёна. 19 лютага 1958 года скасаваны Касцяёўскі сельсавет, 23 лістапада 1959 года — Выдрэйскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны [[Запольскі сельсавет (Лёзненскі раён)|Запольскі сельсавет]] і гарадскія пасёлкі [[Сураж (Віцебскі раён)|Сураж]] і [[Янавічы]] Віцебскага раёна, 22 студзеня 1963 года — [[Вымнянскі сельсавет]] таго ж раёна. 2 жніўня 1966 года гарадскія пасёлкі Сураж і Янавічы, Вымнянскі і Запольскі сельсаветы перададзены Віцебскаму раёну. 7 жніўня 1979 года Глоданскі сельсавет перайменаваны ў [[Кавалёўскі сельсавет (Лёзненскі раён)|Кавалёўскі]]. 5 сакавіка 1981 года Дабрамысленскі сельсавет перайменаваны ў [[Дабрамыслінскі сельсавет|Дабрамыслінскі]]. 20 кастрычніка 1995 года Лёзнеснкі раён і гарадскі пасёлак Лёзна аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Горбаўскі, Кавалёўскі і Стасеўскі сельсаветы<ref>[http://www.pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2004-83/2004-83(003-027).pdf&oldDocPage=1 Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области]</ref>.
 
== Насельніцтва ==