Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: Выпраўлена адрукоўка
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак Android
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 25:
[[17 мая]] [[1999]] г. З. Пазняк выступіў з рэзкай крытыкай дзейнасці старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі [[Віктар Іосіфавіч Ганчар|Віктара Ганчара]] і самога [[Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь|ЦВК]]. Іншыя лідары — [[Вінцук Вячорка]], [[Лявон Баршчэўскі]], [[Юрый Хадыка]] — фактычна дыстанцыяваліся ад выказванняў свайго паплечніка па партыі. Узніклы крызіс скончыўся расколам партыі на дзве структуры — Кансерватыўна-хрысціянскую партыю — БНФ і партыю БНФ. [[13 верасня]] [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь]] зарэгістравала партыю.
 
Падчас [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2001|прэзідэнцкіх выбараў 2001 г.]] КХП-БНФ заяўляла аб падтрымцы адзінага кандыдата ад апазіцыі, але [[18 лютага]] [[2001]] г. Соймавая канферэнцыя партыі вылучыла З. Пазняка ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Паводле звестак выбарчых штабоў, ініцыятыўная група З. Пазняка сабрала 104 600 подпісаў, але частка іх згубілася з-за таго, што подпісы рэгістравалі ў раёнах, дзе яны былі сабраныя, а не па месцы жыхарства іх уладальнікаў. У выніку ЦВК зарэгістравала толькі 75 818 подпісаў<ref>http://rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Archive-Elections-PRB2001-Soob3.pdf {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20171209103335/http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Archive-Elections-PRB2001-Soob3.pdf |date=9 снежня 2017 }} Сообщение об итогах выдвижения гражданами Республики Беларусь кандидатов в Президенты Республики Беларусь(по результатам заседания Центральной комиссии 8 августа 2001 года)</ref>, а З. Пазняк заклікаў сваіх прыхільнікаў нікога не падтрымліваць.
 
Штогадова сябры партыі ладзяць мемарыяльнае мерапрыемства [[Ігуменскі шлях|«Ігуменскі шлях»]] пад [[Горад Чэрвень|г. Чэрвень]].