Літаратуразнаўства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
дапаўненне
Радок 1:
'''Літаратуразнаўства''' — [[навука]] пра паходжанне, сутнасць і грамадскія сувязі [[мастацкая літаратура|мастацкай літаратуры]], спецыфіку літаратурнай творчасці і заканамернасці гісторыка-літаратурных працэсаў. Складаецца з трох асноўных раздзелаў: метадалогіі і тэорыі літаратуры, гісторыі літаратуры, [[літаратурная крытыка|літаратурнай крытыкі]].
'''Літаратуразнаўства''' — навука, што вывучае мастацкую [[літаратура|літаратуру]] як з'яву чалавечай [[культура|культуры]]. Галоўныя галіны: тэорыя літаратуры, гісторыя літаратуры і [[літаратурная крытыка]]. У літаратуразнаўстве ёсць шмат кірункаў, у тым ліку нетрадыцыйных — [[псіхааналіз|псіхааналітычнае]] і псіхіятрычнае.
 
Метадалогія выпрацоўвае метады і агульныя прынцыпы вывучэння [[мастацкая літаратура|мастацкай літаратуры]]. Тэорыя літаразнаўства даследуе сацыяльную прыроду, вобразна-эстэтычную сутнасць, спецыфіку літаратуры, прыроду жанравых форм і іх адметнасць, законы літаратурна-мастацкай творчасці, агульныя і спецыфічныя заканамернасці станаўлення літаратуры, асаблівасці мастацкіх метадаў, плыняў і кірункаў.
 
Гісторыя вывучае літаратуру як працэс у канкрэтных яго праявах, важнейшых тэндэнцыях і заканамернасцях, апасродкавана звязаных і абумоўленых заканамернасцямі грамадскага развіцця, даследуе ўзнікненне, змены і развіццё літаратурных кірункаў, плыняў, станаўленне творчых метадаў і мастацкіх стыляў, вызначае месца пісьменніка і асобных твораў ў літаратурным працэсе.
 
[[Літаратурная крытыка]] асвятляе бягучы літаратурны працэс, ацэньвае і тлумачыць літаратурныя творы і адлюстраваныя ў іх з’явы ў святле ідэйна-эстэтычных ідэалаў эпохі, арыентуе чытача, накіроўвае яго інтарэсы, вызначае шляхі развіцця літаратуры. Літаратуразнаўства выкарыстоўвае дасягненні іншых [[гуманітарныя навукі|гуманітарных навук]], з якімі цесна звязана, — [[філасофія|філасофіі]], [[эстэтыка|эстэтыкі]], [[сацыялогія|сацыялогіі]], [[гісторыя|гісторыі]], [[псіхалогія|псіхалогіі]], [[мовазнаўства]]; уключае такія дысцыпліны, як тэксталогія, тэорыя і практыка выдавецкай (эдыцыйнай) справы, [[гістарыяграфія]], [[бібліяграфія]], архівазнаўства, літаратурная крыніцазнаўства, [[краязнаўства]], палеаграфія і іншыя. Некаторыя з дапаможных дысцыплін афармляюцца ў самастойныя галіны (напрыклад, тэксталогія).
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|9}}
[[Катэгорыя:Літаратуразнаўства]]