Літаратуразнаўства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Гісторыя вывучае літаратуру як працэс у канкрэтных яго праявах, важнейшых тэндэнцыях і заканамернасцях, апасродкавана звязаных і абумоўленых заканамернасцямі грамадскага развіцця, даследуе ўзнікненне, змены і развіццё літаратурных кірункаў, плыняў, станаўленне творчых метадаў і мастацкіх стыляў, вызначае месца пісьменніка і асобных твораў ў літаратурным працэсе.
 
[[Літаратурная крытыка]] асвятляе бягучы літаратурны працэс, ацэньвае і тлумачыць літаратурныя творы і адлюстраваныя ў іх з’явы ў святле ідэйна-эстэтычных ідэалаў эпохі, арыентуе чытача, накіроўвае яго інтарэсы, вызначае шляхі развіцця літаратуры. Літаратуразнаўства выкарыстоўвае дасягненні іншых [[гуманітарныя навукі|гуманітарных навук]], з якімі цесна звязана, — [[філасофія|філасофіі]], [[эстэтыка|эстэтыкі]], [[сацыялогія|сацыялогіі]], [[гісторыя|гісторыі]], [[псіхалогія|псіхалогіі]], [[мовазнаўства]]; уключае такія дысцыпліны, як тэксталогія, тэорыя і практыка выдавецкай (эдыцыйнай) справы, [[гістарыяграфія]], [[бібліяграфія]], архівазнаўства, літаратурная крыніцазнаўства, [[краязнаўства]], палеаграфія і іншыя. Некаторыя з дапаможных дысцыплін афармляюцца ў самастойныя галіны (напрыклад, [[тэксталогія]]).
 
Асновы вучэння пра мастацкую літаратуру распрацавалі старажытнагрэчаскія філосафы. Найбольшую ролю адыграў [[Арыстоцель]], працы якога на доўгі час вызначылі праблематыку і кірунак развіцця літаратуразнаўства; яго ідэямі жывіліся трактаты пра літаратуру ў [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]], у эпоху Адраджэння і нават перыяд класіцызму ([[Нікала Буало-Дэпрэо|Н.Буало]]). У 18-пачатку 19 стагоддзя на развіццё літаратуразнаўства моцна паўплывалі працы [[Дэні Дзідро|Д.Дзідро]], [[Готхальд Эфраім Лесінг|Г.Лесінга]], [[Ёган Вольфганг фон Гётэ|Ё. В. Гётэ]] і іншых пісьменнікаў і філосафаў эпохі [[Асветніцтва]], якія цікавіліся пытаннямі спецыфікі мастацкай літаратуры, яе суадносінамі з іншымі відамі мастацтва, ідэямі рэалізму і гістарызму.