Міхась Ігнатавіч Кукабака: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 27:
Вызвалены ў 1976. Псіхіятр Аляксандр Валашановіч, кансультант Рабочай камісіі па расследаванні выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных мэтах, засведчыў Кукабаку як здаровага, але сам адкрыў сваё імя толькі пасля ад’езду на Захад. Некаторы час Кукабака жыў у [[Масква|Маскве]], але потым вярнуўся ў Бабруйск, дзе напісаў нарыс „Скрадзеная Бацькаўшчына“ (25 сакавіка 1978), прысвечаны новай для яго тэме планавай [[русіфікацыя|русіфікацыі]] Беларусі: ''»…Калі спускаўся па чыгуначным пераездзе… пабачыў надпіс: «Берегись поезда!» і адразу ўзгадаў: тут жа 25 год таму было напісана «Сцеражыся цягніка!», і толькі ўнізе расійскі пераклад. Цяпер беларускі выраз знік. І дзіўна, мяне гэта непрыемна закранула. Нечакана я ўсвядоміў сябе беларусам"''. 3 красавіка 1978 напісаў артыкул «Абарона правоў чалавека і разрадка — непадзельныя», прысвечаны тэме пашырэння праблематыкі правоў чалавека па-за межы ўнутраных справаў кожнага ўраду, інтэрнацыялізацыі гэтай праблемы. Абодва артыкулы запісаў на магнітную стужку, якая трапіла на Захад. Тэкст нарысу «Скрадзеная Бацькаўшчына» зачытваўся радыёстанцыяй «[[Нямецкая хваля]]» [[9 ліпеня|9]] і 10 ліпеня 1978, друкаваўся ў розных эміграцыйных выданнях (напрыклад, «[[Время и Мы]]» ([[Мюнхен]]), 1986, № 3). Савецкія ўлады за гэты нарыс абвінавацілі Кукабаку ў скажэнні «ленінскай нацыянальнай палітыкі». Артыкул «Абарона правоў чалавека і разрадка — непадзельныя» ў лістападзе 1978 зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода». Яшчэ адзін нарыс — «Спатканне з дзяцінствам», быў прысвечаны антымілітарысцкай тэме, за што Кукабаку абвінавацілі ў абгаворванні савецкай арміі. Пашыраў таксама «Адкрыты ліст міністру аховы здароўя СССР», скіраваны супраць выкарыстання псіхіятрыі ў палітычна-рэпрэсіўных мэтах, распаўсюджваў таксама Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека. У красавіку 1977 звяртаўся з заяваю пра выезд з СССР.
 
У лістападзе 1976 і ў кастрычніку 1977 яго прымусова змяшчалі ў [[Магілёў]]скую псіхіятрычную лякарню з дыягназам «шызафрэнія і паранаідальны сіндром». Віктар Некіпелаў і ўдзельнік Працоўнай камісіі па расследаванню выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных мэтах Аляксандр Падрабінек вызначылі гэта як «новы факт псіхіятрычнай сваволі ў Савецкім Саюзе» і звярнуліся з лістамі-пратэстамі<ref>Рабочая комиссия по расследованию использования психиатрии в политических целях. Информационный бюллетень № 4 [http://www.vtoraya-literatura.com/pdf/volnoe_slovo_31-32_psikhiatriya_v%20politicheskikh_tselyakh_1978_text.pdf] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20170110154925/http://www.vtoraya-literatura.com/pdf/volnoe_slovo_31-32_psikhiatriya_v%20politicheskikh_tselyakh_1978_text.pdf |date=10 студзеня 2017 }}</ref> ў Міністэрства аховы здароўя СССР і непасрэдна ў лякарню. 19 кастрычніка 1978 Кукабака быў арыштаваны, а [[20 чэрвеня|20]]-21 чэрвеня 1979 ў Бабруйску над ім адбыўся суд. На судзе заявіў, што камунізм савецкага ўзору ёсць сістэма поўнага задушэння і разбурэння асобы, а СССР — ні што іншае, як бязмежны канцэнтрацыйны лагер. Прыйшоў да поўнага разрыву з сістэмай і афіцыйна адмовіўся ад савецкага грамадзянства, патрабаваў выпусціць яго з СССР. Быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму паводле артыкулу 186-1 КК БССР, зняволены ў Наваполацкай калоніі.
 
У зняволенні абараняў правы арыштантаў, пісаў скаргі ў пракуратуру пра беззаконнасці, якія там адбываліся, праводзіў дэманстрацыйныя галадоўкі пратэсту. Рэакцыя карных органаў была адпаведнай. У 1982 паводле артыкулу 186-1 КК БССР быў асуджаны да 3-х гадоў калоніі. 7 студзеня 1985 атрымаў чарговы пакаральны прысуд. Паседжанне Віцебскага абласнога суду, фармальна адкрытае, адбывалася ў службовым памяшканні аршанскай «установы УЖ-15/6» (калоніі), куды доступ мелі толькі службоўцы калоніі ды зняволеныя. Гэты суд «за сістэматычны распаўсюд заведама хлуслівых прыдумак, якія ганьбяць савецкі дзяржаўны і грамадскі лад» асудзіў яго паводле артыкулу 67-1 КК БССР да 6 гадоў пазбаўлення волі з высылкай на 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўча-працоўнай калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зняволенні супраць яго выкарыстоўваўся тэрор крымінальнікаў. Апошні тэрмін адбываў у пермскіх і мардоўскіх лагерах разам з іншымі палітзняволенымі з розных частак Савецкага Саюза. Сярод іншых, завязаў сяброўства з каталіцкім святаром з Літвы Сігітасам Тамкявічусам.