Порта Нігра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 3 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 31:
Брама, вышыня якой складае 29,3 м, была пабудавана ў [[180]] годзе, як паўночны ўваход у горад Аўгуста Трэверарум, цяперашні Трыр, без ужывання цэменту. Светлыя пясчаныя камяні вагой да 6 тон рымляне распілоўвалі з дакладнасцю да міліметра бронзавымі піламі, які рухаліся пад уздзеяннем млынавага каменя. Потым іх падымалі на драўляных лябёдках і злучалі жалезнымі скобамі, а потым вадкім волавам злучалі са сцяной. Назву «Чорная брама» (''Porta Nigra'') брама атрымала з-за змены колеру камення, выкліканай эрозіяй. Абедзве назвы брамы былі згаданы ў гістарычным творы XII ст. ''Gesta Treverorum'': «Яны (трэверы) завуць браму ''Марсавай'' з-за [[Марс, міфалогія|Марса]], якога яны лічаць богам вайны; калі яны ідуць на вайну, яны маршыруюць праз браму з горада. Яны называюць яе ''Чорнай брамай'' з-за жалобы, калі яны вяртаюцца бягучы з поля праз яе». Сярэднявечны аўтар выказвае думку, што брама пабудавана ў 2003 годзе да н.э. [[трэвіры|трэвірамі]], хаця горад быў заснаваны каля 16 года да н.э. рымлянамі. Такім чынам, і тлумачэнне назвы можна палічыць фантазіяй аўтара.
 
У розных месцах будынка можна ўбачыць выразаныя знакі, асобныя з якіх перавернуты. Верагодна, гэта знакі муляроў. У заходняй вежы знаходзяцца таксама некалькі адзнак з дадзенымі. Пазначэння на адзнаках гадоў няма, таму не магчыма дакладна вызначыць, калі Порта Нігра была пабудавана. На падставе знакаў можна адносна дакладна вызначыць час, неабходны для будаўніцтва брамы, бо былі пазначаны шмат якія з камянёў, адзін на другім. Калі спраецыраваць указанні часу на ўвесь будынак і ўлічыць паўзы ў будаўніцтве (напрыклад зімы) можна прыйсці да высновы, што будаўніцтва брамы працягвалася чатыры гады. Канчаткова брама ніколі не была дабудавана. Каля Порта Нігры з паўночнага боку была Порта Альба (Белая брама), з усходняга бока, Порта Медыя (Сярэдняя брама), з паўднёвага боку Порта Інкліта (Славутая брама) каля [[Рымскі мост, Трэвір|рымскага мосту]]<ref>[http://www.kuladig.de/Objektasicht.aspx?extid=0-94131-20140612-4 ''Römiche Stadttore in Trier'']{{Недаступная спасылка}} en KuLaDig (Kultur. Landschaft. Digital.)</ref>.
 
Раней гісторыкі лічылі, што Порта Нігра, як і рымская сцяна была пабудавана для абароны горада ад германскіх атак у 3 ст. у Паўночнай Галіі. Сёння большасць спецыялістаў лічыць, што будынак у найперш служыў не абароне, але прэзентацыйным мэтам. Будаўніцтва пачалося ў часы праўлення імператара [[Марк Аўрэлій|Марка Аўрэлія]] і з-за недахопу грошай у наступныя гады не было скончана.
Радок 80:
== Спасылкі ==
{{Commonscat}}
* [http://www.historish-orte.de/html/trier_porta_nigra.html Фота Порта Нігра на historische-orte.de]{{Недаступная спасылка}}
* [http://zentrum-der-antike.de/monumente/porta-nigra/diae-porta-nigra.html Афіцыйны сайт Порта Нігры]{{Недаступная спасылка}}
 
{{Сусветная спадчына ў Германіі}}