Язэп Рэшаць: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{арфаграфія}} '''Язэп Рэшаць''' (пс.: ''Язэп Рушчанец'', ''J.Ruščanec'', ''І.Р.'') (28 жніўня 1890 [[Рушчан...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:57, 15 лютага 2010

Язэп Рэшаць (пс.: Язэп Рушчанец, J.Ruščanec, І.Р.) (28 жніўня 1890 Рушчаны Віленская губернія - 15 лютага 1958) – беларускі рэлігійны і культурна-асветніцкі дзеяч, каталіцкі святар, доктар філасофіі і тэалогіі.

Скончыў Беластоцкую гарадскую гімназію ў 1910. Скончыў Віленскую семінарыю, дзе далучаўся яшчэ клірыкам да беларускага руху сярод іншых святароў. Супрацоўнічаў з каталіцкім тыднёвікам “Беларус” 1913-1915 гады.

Навучаўся ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме (1913-1919), які скончыў са ступенню доктара філасофіі і тэалогіі. Пасля навучаўся ў папскім Усходнім інстытуце (1919-1921) і ў Collegium Germanicum. Пасьвячоны ў сьвятары 2 сьнежня 1917 у Рыме.

У 1921 годзе вярнуўся на Бацькаўшчыну. Напачатку працаваў у Гародні вікарыем. Прафэсар філязофіі і апалагэтыкі Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, выкладаў ва ўнівэрсытэце імя Стэфана Баторыя, Віленскай беларускай гімназыі.

Актыўны дзеяч [[Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя| ічных прац ў 1928, 1929 гг. У 1927 пад крыптаграмай І.Р. выдаў “Асновы хрысціянскай веры для беларускага народу” надрукаваны кірыліцай і пад сваім прозвішчам “Кароткі катэхізіс для беларусаў-каталікоў” лацінкай. Апошняя выдадзена за кошт архібіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага.

У складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 5-га Вуніяцкага кангрэса ў Велеградзе (Чэхаславакія 20 ліпеня-24 ліпеня 1927.

Адзін з распарцоўшчыкаў статуту Лігі абароны правоў беларусаў-каталікоў.

Пад псеўданімам Язэп Рушчанец выдаў п’есы Першыя Ластаўкі, Зорка-ідэя.

У 1931 годзе высдланы працаваць у парафію в. Даўнары на Мазурах.

У 1938 годзе эміграваў у ЗША, да кс. Яна Тарасевіча ў Ляйль (Ліс-Ілінойс) каля Чыкага. Там уступіў у ордэн св. Бенядзікта ў абацтве св. Пракопа. Пасьля году навіцыяту атрымаў манаскае імя Апанас.

Напрыканцы 1941 году у Менску бяз дазволу нямецкай цэнзуры кс. Станіслаў Глякоўскі перавыдаў беларускі катэхізіс Язэпа Рэшаця.

Сястра Язэпа Рэшаця – Марыя была замужам за Браніславам Туронкам – бацькамі Юрыя Туронка.

Творы

  • Асновы хрысьціянскай веры для беларускага народу, Вільня, 1927
  • Karotki katechizm dla biełarusaŭ-katalikoŭ, Вільня, 1927, друкарня Скарына
  • Z historyi apolohetyki chryścijanskaj, Вільня, 1928 выданьне “Хрысьціняскай Думкі”
  • Pieršyja łastaŭki, п’еса, Вільня, 1931. БІГіК
  • Zorka-ideja, п’еса, Вільня,1933, БІГіК
  • Śviatyja, Вільня-Львоў, 1937, Хрысьціянская Думка
  • Karotki katechizm dla biełarusaŭ-katalikoŭ, Менск, 1941

Літаратура

  • Трачук Ю. “Першыя ластаўкі Язэпа Рушчанца” // Ніва 1992, 15 і 29 сакавіка
  • Юры Туронак “Трагізм і загадкавасьць лёсу. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску”// Мадэрная гісторыя Беларусі. с.424-
  • Беларуская царква (Чыкага). 1963. № 25

Вонкавыя спачылкі