Пчаліны воск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 4:
[[Воск]] выдзяляецца з арганізма пчалы ў вадкім стане, ён гусне на паверхні васковых люстэрачкаў у выглядзе пласцінак. Толькі што выдзелены пчаліны воск белы, пасля ад пропалісападобных рэчываў набывае жоўтую афарбоўку.
 
Хімічны састаў воску складаны. У ім каля 50 хімічных злучэнняў, якія можна падзяліць на тры групы: свабодныя тлустыя кіслоты (13—15 %), складаныя [[Эфір, хімія|эфіры]] (70—75 %), гранічныя [[вуглевадароды]] (12—15 %), вітамін А, мінеральныя солі, [[смолы]], раслінныя [[пігменты]] і інш. У састаў воску ўваходзяць фарбавальныя рэчывы, ад якіх залежыць колер, а таксама араматычныя рэчывы, што трапляюць у воск з [[мёд]]у і [[пярга|пяргі]] і надаюць яму своеасаблівы пах. [[Тэмпература плаўлення]] 60—65 °С. [[Шчыльнасць]] 950—970 кг/м³. Нерастваральны ў вадзе і [[гліцэрын]]е, добра раствараецца ў арганічных растваральніках. Воск  мае высокія бактэрыцыдныя ўласцівасці, якія не губляюцца нават пасля тэрмічнай апрацоўкі.<ref>[http://pcholy.by/pchaliny-vosk/ Пра пчаліны воск — уласцівасці, прымяненне, цікавыя факты] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20170521160609/http://pcholy.by/pchaliny-vosk/ |date=21 мая 2017 }}</ref>
 
Большую частку воску атрымліваюць, вытопліваючы яго з выбракаваных старых, пашкоджаных і сапсаваных сотаў, якія называюць сушшу. Пэўную колькасць воску дае ператопка вечкаў ячэек, васковых абрэзкаў, "язычкоў", смецця са дна вулляў, у якім ёсць воск. Такі воск называюць пчальніковым. Воск, атрыманы пры заводскай перапрацоўцы пчальніковых вытапкаў, мярвы, называюць вытворчым. Пры сонечнай васкатопцы атрымліваецца больш чысты, светлажоўты воск.