Сяргей Аляксандравіч Карчыцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 20:
'''Сяргей Аляксандравіч Карчыцкі''' (нар. [[27 студзеня]] [[1976]], [[Мінск]], [[Беларуская ССР]]) — беларускі педагог і навуковец, кандыдат педагагічных навук. Майстар японскіх шахмат сёгі (5-ы дан), [[паэт]], член Саюза Расійскіх пісьменнікаў. Выкладчык [[лацінская мова|лацінскай мовы]].
 
У 1990-х гадах — лідар гексашахматыстаў Мінска і [[Беларусь|Беларусі]], з 1994 г. кіраваў федэрацыяй гексаганальных шахмат краіны<ref>http://novayastrana.com/code/s_korchicky.html {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200224210313/http://novayastrana.com/code/s_korchicky.html |date=24 лютага 2020 }}</ref>. Чэмпіён Беларусі па гексашахматах 1995 г., пераможца адкрытага першынства [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]] 1996 г. і чэмпіён [[Еўропа|Еўропы]] 1998 г. у названым відзе шахмат<ref>https://belisrael.info/?p=20410</ref>.
 
Наймацнейшы шахматыст у японскіх шахматах сёгі ў Беларусі і Еўропе. На сусветным турніры 2008 года ў [[Японія|японскім]] горадзе Тэндо Сяргей Карчыцкі заняў другое месца, саступіўшы толькі кітайскаму шахматысту. У тым годзе ў Японіі ён гуляў з прафесіяналамі і па выніках атрымаў 5-ы дан. Выйграў партыю ў прафесіянала 8-га дана Судзукі Дайсукэ, які ўваходзіць у 20-ку наймацнейшых прафесійных гульцоў планеты. На дадзены момант адзін з пяці ўладальнікаў 5-га дана ў Еўропе (максімальны дан для аматара — 8-ы). Цікавіцца таксама кітайскімі шахматамі сянцы<ref>http://www.cosmopolis.by/xiangqi/xiangqi-news/281-blits-turnir-minsk-20151122</ref>.