Сяржук Доўгушаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 8:
 
== Біяграфія ==
Скончыў сярэднюю школу ў мястэчку [[Балбасава]] (2000). У школе пачаў спяваць і пісаць песні, авалодаў ігрой на гітары. Пасля школы паступіў у [[магілёў]]скае вучылішча на кухара, па яе сканчэнні атрымаў адукацыю хіміка-тэхнолага ў магілёўскім тэхнікуме (2004). Падчас навучання ў Магілёве стварыў музычны калектыў, які пасля ператворыцца ў гурт «Нэўма», а таксама наведваў [[Магілёўскае музычнае вучылішча]], дзе спяваў у хоры.
 
У 2004 року пераехаў у Мінск і паступіў у [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Акадэмію музыкі]] на спецыяльнасць «оперны спявак». Навучаўся ў такіх выкладчыкаў, як Надзея Губская, [[Віктар Скорабагатаў]] і інш. На апошнім курсе перайшоў на спецыяльнасць «канцэртна-камерны спявак» (скончыў у 2010 годзе).