Іван Чыгрынаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 32:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька — Гаўрыла Чыгрынаў быў старшыней сельсавета. Маці — Хадоска Ігнатаўна была звычайнай працаўніцай-калгасніцай. У дзяцінстве перажыў Вялікую Айчынную вайну. У 1940 годзе пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Нямецкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілеўшчыны ад фашыстаў будучы пісьменнік зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей вучыўся ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1952 годзе. Пасля школы паступіў на аддзяленне журналістыкі [[Філалагічны факультэт БДУ|філалагічнага факультэтафакульт]]эта [[БДУ]]. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве [[АН БССР|Акадэміі навук БССР]]. У 1965—1975 — рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе [[Полымя (1922)|«Полымя»]]. З 1975 года намеснік старшыні, а ў 1976—1986 гадах — сакратар праўлення [[Саюз пісьменнікаў БССР|Саюза пісьменнікаў БССР]]. У 1987 годзе абраны старшынёй праўлення [[Беларускі фонд культуры|Беларускага фонду культуры]]. З 1989 года — галоўны рэдактар часопіса [[Спадчына (1970)|«Спадчына»]].
 
У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988—1990).