Вацлаў Іваноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 63:
Увосені 1922 года Вацлаў Іваноўскі распачаў рэгулярную працу ў [[Варшаўская палітэхніка|Варшаўскай політэхніцы]] як кіраўнік кафедры тэхналогіі ферментацыі харчовых прадуктаў. На гэтай пасадзе ён працаваў да верасня 1939 года, спачатку як выкладчык па кантракце, 4 ліпеня 1924 ён атрымаў званне надзвычайнага прафесара, а 1 верасня 1935 — звычайнага прафесара.
 
Пасля [[Польская абарончая вайна 1939|заваявання Польшчы нацысцкай Германіяй]], восенню 1939 Вацлаў Іваноўскі ізноў апынуўся ў Вільні. З Лябёдкі прыбыла Сабіна з дзецьмі ды з сястрой [[Алена Скіндэр|Аленай Скіндэр]]. Яны баяліся, што як «эксплуататараў» іх рэпрэсуюць савецкія ўлады, і таму схаваліся за новай літоўскай мяжой. У студзені 1940 [[Тадэвуш Іваноўскі]] атрымаў кафедру заалогіі ў літоўскім [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]] і дапамог таксама і Вацлаву атрымаць кафедру хімічнай тэхналогіі. На гэтай пасадзе ён працаваў да чэрвеня 1941, г. зн. да германа-савецкай вайны, і выкладаў свой прадмет [[літоўская мова|па-літоўску]].
 
У першыя месяцы нямецкай акупацыі Беларусі В. Іваноўскі кіраваў адноўленым [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускім нацыянальным камітэтам]] у [[Вільня|Вільні]]. У [[1942]] быў прызначаны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на пасаду бургамістра Менска. Паводле Юрыя Туронка, Вацлаў Іваноўскі, перш чым выехаць з Вільні, даручыў сваёй дачцэ Ганне вывезці з Вільні ў Лябёдку дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання — Эму Альтберг і яе сястру Марыю Арнольд.<ref>[http://www.svaboda.org/a/xx-niecakanych-faktau-pra-vaclava-ivanouskaha/27782625.html 20 нечаканых фактаў пра Вацлава Іваноўскага]</ref> У [[1943]] з’яўляўся старшынём [[Беларуская рада даверу|Беларускай рады даверу]] пры генеральным камісары Беларусі [[Вільгельм Кубэ|Вільгельме Кубэ]], адначасова быў намеснікам старшыні [[Беларускае навуковае таварыства, 1942|Беларускага навуковага таварыства]], з 30.6.1943 ўзначальваў [[Беларуская народная самапомач|Беларускую народную самапомач]]. Падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]].