Супраціўленне ў Беластоцкім гета: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
вікіфікацыя
 
Радок 1:
[[Файл:Białystok Ghetto.svg|thumb|right|250px|Беластоцкае гета]]
'''Супраціўленне ў Беластоцкім гета'''  — дзейнасць яўрэяў [[Беластоцкае гета|Беластоцкага гета]] па пасіўнаму або актыўнаму супрацьдзеянню планам і дзеянням нацыстаў у перыяд [[Халакост]]а. Актыўнае супраціўленне завяршылася паўстаннем, якое адбылося [[16 жніўня]] [[1943]] года. Лічыцца, што гэта было другое па велічыні, пасля [[Паўстанне ў Варшаўскім гета|паўстання ў Варшаўскім гета]], яўрэйскае паўстанне супраць нацыстаў<ref>[http://www.isramir.com/content/view/6105/187/ Польскае радыё для часткі Гісторыя Ізраіля] {{Архівавана|url=https://archive.today/20130126205522/http://www.isramir.com/content/view/6105/187/ |date=26 студзеня 2013 }}</ref>.
 
== Беластоцкае гета ==
Радок 6:
 
== Рух супраціўлення ў гета ==
Першыя парасткі руху супраціву ў Беластоцкім гета былі створаны ў лістападзе 1941 года на нарадзе камуністаў, левых сіяністаў і бундаўцаў ў падвале бальніцы гета. Была прынята праграма работы, створаны Антыфашысцкі камітэт Беластока. Але ў снежні [[гестапа]], атрымаўшы інфармацыю з невядомай крыніцы, арыштавала і расстраляла чацвярых падпольшчыкаў. У пачатку 1942 года ў гета з'яўляюццаз’яўляюцца яшчэ некалькі груп супраціву.
 
У адрозненне ад многіх іншых паўстаньняў, у Беластоку сілы супраціву падтрымліваў кіраўнік [[юдэнрат|юдэнрата]]а Эфраім Бараш.
 
У канцы 1942 года падпольшчыкі рабілі спробы стварэння ў раёне Беластока партызанскіх атрадаў. Сітуацыя ў лясах тут была складаней, чым на астатняй тэрыторыі [[БССР]], бо ў раёне Беластока, у адрозненне ад іншых месцаў, барацьбу з яўрэйскімі партызанамі вяла таксама і [[Армія Краёва]], асноўны памочнік яўрэйскага партызанскага руху ў іншых месцах. Першая група партызан, у складзе васьмі чалавек, сышла з гета 7 студзеня 1943 года. Праз некалькі дзён да іх далучылася і другая група з 9 чалавек на чале з М. Слапаком. У лютым камандзір групы і сямёра партызан загінулі ў баі з немцамі, а астатнія былі вымушаныя вярнуцца ў гета.
Радок 18:
У пачатку жніўня 1943 года немцы прынялі рашэнне аб канчатковай ліквідацыі Беластоцкага гета. У жніўні 1943 года ў гета засталося толькі каля 30 тысяч яўрэяў.
 
У ноч з 15 на 16 жніўня гета было акружана трыма кольцамі нямецкіх войскаў, якія складаліся з падраздзяленняў нямецкай жандармерыі, трох спецыяльных паліцэйскіх батальёнаў, два з якіх былі украінскімі, частак СС і падраздзяленняў вермахта. Войскам былі нададзены палявая артылерыя, танкі, браневікі і самалёты. У ноч на 16 жніўня нямецкія войскі занялі фабрыкі гета, раніцай 16 жніўня ў гета былі вывешаны аб'явыаб’явы, у якіх насельніцтву загадвалі сабрацца ў згаданых месцах, нібыта для перасялення ў [[Люблін]].
 
У паўстанні ў Беластоцкім гета ўдзельнічала ўсяго каля 300 чалавек. З-за таго, што ўзбраенне паўстанцаў было бедным, яго магло хапіць толькі для такой колькасці байцоў.
Радок 29:
Тыя габрэі, што засталіся ў Беластоку, у колькасці 1—2 тысячы чалавек былі пераселены ў «малое гета», а затым, 8 верасня 1943 года частка перакладзеная ў працоўны лагер у Панятову (Любліншчына), а астатнія ў [[Белжац]], [[Асвенцым]] і [[Майданэк]]. Частка з пераведзеных ў Панятову загінула падчас акцыі «Ernfest» 3 лістапада 1943 года, калі немцы знішчылі каля 42 тысяч яўрэяў.
 
У цэлым, толькі каля двухсот яўрэяў Беластока выжылі ў лагерах, і яшчэ некалькі дзясяткаў  — хаваючыся ў горадзе па-за межамі гета. Таксама выратаваліся 60 яўрэяў, якія далучыліся да партызанаў. Беласток быў вызвалены Чырвонай Арміяй у жніўні 1944 года.
 
Пасля вызвалення БССР Чырвонай арміяй невялікая частка яўрэйскага насельніцтва (каля 1085) вярнулася ў Беласток. У 1950—60-я гады практычна ўсе яўрэі Беластока рэпатрыяваўся ў [[Ізраіль]] ці выехалі ў [[ЗША]], [[Швецыя|Швецыю]] і іншыя краіны. У пачатку 2000-х гадоў у Беластоку жыло ўсяго некалькі яўрэяў.