Кастусь Мардар’евіч Гадыцкі-Цвірка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{пісьменнік}}
{{цёзкі2|Цвірка}}
'''Кастусь Мардар’евіч Гадыцкі-Цвірка''' ({{ДН|17|4|1880|5}}, [[Мінск]] — пасля [[1931]]; ПсеўданімыПсеўданім: ''Габрыэль Эмга'') — беларускі педагог, публіцыст.
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Мінская губернская гімназія|Мінскую класічную гімназію]] (1898), у 1903 — фізіка-матэматычнае аддзяленне [[Маскоўскі ўніверсітэт|Маскоўскага ўніверсітэта]]. У 1903—1923 выкладчык [[Слуцкая гімназія|Слуцкай гімназіі]], Дзвінскага і Мінскага рэальных вучылішчаў, [[Мінскі настаўніцкі інстытут|Мінскага настаўніцкага інстытута]] (з 1920 Мінскі інстытут народнай адукацыі), Мінскіх педагагічнага і політэхнічнага тэхнікумаў, рабфака [[БДУ]].
 
Удзельнік [[Першы Усебеларускі з'езд|1-га Усебеларускага з’езда]] (снежніснежань [[1917]], Мінск). У чэрвені 1918 член камісіі [[БНР]] па арганізацыі Беларускага ўніверсітэта; у кастрычніку 1918 увайшоў у [[Беларускі вучыцельскі саюз]].
 
У канцы сакавіка 1919 года К. Цвірка-Гадыцкі з’яўляецца ў [[Варшава|Варшаве]], дзе складае на імя польскага прэм’ер-міністра [[І. Падарэўскі|І. Падарэўскага]] адозву з рэзалюцыяй нібыта праведзенага Беларускага краёвага з’езда, у якой сцвярджалася, што «існаванне самастойнай Беларускай дзяржавы немагчыма», таму Беларусь «у сваіх этнаграфічных межах» павінна была ўвайсці ў «сціслы звязак з Польскай Рэччу Паспалітай». Калі звесткі пра гэта дайшлі да [[Гродна|Гародні]], [[В. Захарка]] ў ноце ад імя [[Рада міністраў БНР|Рады міністраў БНР]] апратэставаў заяву «беларускай» дэлегацыі. Калі ж К. Цвірка-Гадыцкі зноў з’явіўся ў горадзе, на загад [[К. Езавітаў|К. Езавітава]] ён быў арыштаваны і адпраўлены ў мясцовую турму. Улічваючы палітычны рэзананс, польскі камісар у Гародні [[Станіслаў Іваноўскі|С. Іваноўскі]], які і з’яўляўся арганізатарам адпраўкі дэлегацыі ў Варшаву, атрымаў ад Генеральнага штаба загад выпусціць К. Цвірку-Гадыцкага на волю. Калі вязня пад вартай эскадрона беларускіх гусар везлі з турмы на чыгуначны вакзал, на іх напаў атрад «Польскай арганізацыі вайсковай». Завязалася кароткая перастрэлка, падчас якой быў забіты адзін з нападнікаў. Аднак адбіць К. Цвірку-Гадыцкага не атрымалася.
 
Друкаваўся ў 1919 у мінскай газеце «[[Звон (газета)|«Звон»]]». У 1920 ад Інстытута народнай адукацыі абраны ў склад Мінскай камісіі па ўтварэнні БДУ. Выкладаў у [[БДУ]]. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Беларускай навуковай тэрміналогіі» («Элементарная матэматыка», 1922; «Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі», [[1927]]).
 
У снежні 1931 па абвінавачанні ў нацыянал-дэмакратызме выключаны з БДУ. Далейшы лёс невядомы.
Радок 20:
* {{Крыніцы/Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…|1|}}
* ''[[Андрэй Чарнякевіч|Чарнякевіч А.]]'' Нараджэнне беларускай Гародні: З гісторыі нацыянальнага руху 1909—1939 гадоў. — Мн., 2015. С. 55-56.
 
{{Бібліяінфармацыя}}