Берасцейская зямля: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма АК
Бельск, Берасце, Дарагічын Надбужскі, Каменец, Кобрын, Мельнік
Радок 1:
'''Берасцейская зямля''' — гісторыка-геаграфічны рэгіён, які займаў у раннефеадальны перыяд тэрыторыю па абодва бакі сярэдняга цячэння Заходняга Буга з гарадамі [[Бельск]], [[Берасце]], [[Драгічын (Польшча)|Дарагічын Надбужскі]], [[КамянецКаменец]], [[Кобрын]], [[Мельнік (Падляскае ваяводства)|Мельнік]] і іх воласцямі. Засяленне пераважна [[дрыгавічы|дрыгавіцкае]]. Па Берасцейскай зямлі праходзілі важныя гандлёвыя шляхі, па якіх ажыццяўляўся тавараабмен паміж Турава-Пінскай, Кіеўскай, Галіцка-Валынскай, Ноўгарадскай, Чарнігаўскай і іншымі землямі і Заходняй Еўропай. Апошнім мытным пунктам на гандлёвых шляхах быў Драгічын, дзе знойдзены тысячы старажытных алавяных таварных пломбаў.
 
З 10 ст. у складзе [[Русь|Кіеўскай Русі]], з канца 11 ст. да сярэдзіны 12 ст. ва ўладанні [[Тураўскае княства|тураўскіх]], пасля [[Валынь|валынскіх]] князёў. Паводле ўскосных звестак [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскага летапісу]], у [[1240]] сюды з поўдня ўварваліся мангола-татары, але авалодаць зямлёю ў іх не атрымалася. З пачатку 14 ст. у складзе [[ВКЛ]], ва ўладанні вялікага князя [[Кейстут]]а. У [[1349]] Берасцейскую землю на некаторы час захапіў польскі кароль [[Казімір III]]. З [[1413]] у складзе [[Трокскае ваяводства|Трокскага ваяводства]]. У [[1566]] раздзелена на [[Берасцейскае ваяводства]] і [[Падляшскае ваяводства, 1513-1795|Падляшскае ваяводства]] (паветы Дарагіцкі, Бельскі, Мельніцкі; {{таксама}}: [[Віленскі сойм, 1565-1566|Віленскі сойм]]).