Камянец-Падольскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
У горадзе вялікая колькасьць маленькіх прыватных гатэляў. Можна таксама пасяліцца на здымнай кватэры ці паблізу ў [[Жванцы]]. Грамадзкі транспарт — [[аўтобус]]ы і [[маршрутнае таксі|маршрутныя таксі]]. Выклік [[таксі]] па тэлефоне бясплатны. Са шматлікіх кафэ варта адзначыць «Монтэ-Крыста», «Сіці Блюз», «Афрадыта» і «Пад брамаю», разьмешчанае на абрывістым беразе ракі з выглядам на Замак.
 
== Турыстычныя выбітнасьцівыбітнасці ==
[[Image:Kamianets-Podilskyi-2.jpg|thumb|180px|Вежа крэпасьці]]
Камянец-Падольскі — адзін з найстаражытных гарадоў Украіны. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэньню гісторыка-архітэктурнай, горадабудаўнічай спадчыны, ляндшафту каньёна [[Смотрыч (рака)|рэкі Смотрыч]], «[[Стары горад|Стары горад (Камянец-Падольскі)]]» абвешчаны дзяржаўным гісторыка-архітэктурным запаведнікам. Колькасьць помнікаў архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў налічвае каля 200 будынкаў і збудаваньняў. Магутныя абарончыя ўмацаваньні «Старога горада», крэпасьць і прыгонны мост, злучэньне культавых збудаваньняў розных рэлігіяў пакідаюць непаўторнае ўражаньне. Улічваючы багатая архітэктурна-гістарычная спадчына «Старога горада», нацыянальнай камісіяй Украіны па справах [[ЮНTСКА]] у траўні [[1994]] году было рэкамэндавана ўключыць яго кандыдатам у [[Сусветная спадчына|рэестар сусветнай культурнай спадчыны]].