Курганная гіпотэза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
 
== Крытыка ==
Курганная гіпотэза [[Марыя Гімбутас|Марыі Гімбутас]] была станоўча прынята большасцю [[археалогія|археолагаў]] і [[мовазнаўства|мовазнаўцаў]], але гэта тычылася пераважна месца ўзнікнення і першаснага распаўсюджання [[індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскіх моў]] і [[індаеўрапейцы|індаеўрапейскай]] [[культура|культуры]]. Крытыка археолагаў канцэнтравалася вакол самой канцэпцыі курганнай культуры. Так, [[Леў Самуілавіч Клейн|Леў Клейн]] заўважаў, што «Гімбутас намяшала ў сваю зыходную «курганную культуру» каля тузіна культур [[Расія|Расіі]] і [[Украіна|Украіны]]... толькі на той падставе, што ўсе яны хавалі памерлых пад курганам»<ref>[http://www.archaeology.ru/Download/Klejn/Klejn_2007_Drevnie_migratsii.pdf Клейн, Л. Древние миграции и происхождение индоевропейских народов]</ref>. Другой прычынай для крытыкі стала [[храналогія]] і [[геаграфія]] міграцыйных хваль ранніх індаеўрапейцаў, вызначаная Марыі Гімбутас. Спробы іх перагляду прадпрымаліся з 1980-х гг., у тым ліку пад ціскам альтэрнатыўных [[гіпотэза|гіпотэз]] індаеўрапейскай прарадзімы.

У [[2007]] г. [[ЗША|амерыканскі]] [[культурная антрапалогія|антраполаг]] Дэвід Энтані ўлічыў папярэднюю крытыку і выступіў з рэвізіяй курганнай гіпотэзы. Ён адмовіўся ад канцэпцыі курганнай культуры, вылучыў са складу протаіндаеўрапейскіх [[Майкопская археалагічная культура|Майкопскую культуру]] і сканцэнтраваўся на разглядзе [[Ямная археалагічная культура|Ямнай культуры]] як пачатку індаеўрапейскага свету.
 
{{зноскі}}