Сяргей Новік-Пяюн: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
 
== Біяграфія ==
У 1918—1924 вучыўся ў [[Нясвіжская беларуская гімназія|Нясвіжскай беларускай гімназіі]], прымаў удзел у [[Скаўцкі рух|скаўцкім руху]]<ref name="моцны">{{cite web |url=https://mocny.by/uchitsja/skautyng-u-sjercy-kazki-u-dushy/ |title=Скаўтынг у сэрцы, казкі ў душы |author=Юры Тамковіч |date=21 лютага 2020 |publisher=mocny.by |accessdate=24 лютага 2020 |archiveurl=https://web.archive.org/web/20200224073038/https://mocny.by/uchitsja/skautyng-u-sjercy-kazki-u-dushy/ |archivedate=24 лютага 2020 |deadurl=yes }}</ref>; у 1925—1926 на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1926 стварыў у роднай вёсцы хор (з 1963 народны) і тэатр. Арганізаваў гурток [[ТБШ]], беларускую бібліятэку і тайныя школы ў Лявонавічах і наваколлі, за што ў 1926 высланы польскімі ўладамі ў Свеце над Віслай. У 1927—1931 супрацоўнік віленскага часопісу для дзяцей «[[Заранка (часопіс)|Заранка]]». Пасля вяртання ў родныя мясціны ў 1931 зноў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. У пачатку 301930-х гадоў на некаторы час выехаў у Францыю, працягваў трымаць кантакт праз ліставанне з беларускім асяродкам у Вільні<ref>Chryścijanskaja Dumka, Nr. 2, 1932 - с. 7.</ref>. Разам з жонкай Людмілай у 1938—1939 выдаваў польскамоўную газету «[[Газета Слонімская|Gazeta Slonimska]]». Чарговы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў сакавіку 1939; зняволены ў турме ў Баранавічах. Вызвалены пасля прыходу Чырвонай Арміі. У 1939—1940 працаваў у сістэме народнай адукацыі, потым дырэктарам [[Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага|Слонімскага раённага краязнаўчага музея]]. У чэрвені 1941 выратаваў экспанаты музея разам з [[Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі|І. Стаброўскім]], схаваўшы іх на ўскраіне горада.
 
Падтрымліваў сувязі з партызанамі. У 1943 арыштаваны [[Служба бяспекі (Трэці рэйх)|СД]]; адпраўлены ў [[Калдычэўскі лагер смерці|лагер смерці Калдычэва]]. 4.7.1944 падчас расстрэлу групы вязняў (600 чалавек) паранены, прыкінуўся мёртвым, што яго і выратавала. Пасля вызвалення Слоніма працаваў дырэктарам Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея.