Курганная гіпотэза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
У [[2007]] г. [[ЗША|амерыканскі]] [[культурная антрапалогія|антраполаг]] Дэвід Энтані ўлічыў папярэднюю крытыку і выступіў з рэвізіяй курганнай гіпотэзы{{sfn|Anthony, D.|2007|}}. Ён адмовіўся ад канцэпцыі курганнай культуры, вылучыў са складу протаіндаеўрапейскіх [[Майкопская археалагічная культура|Майкопскую культуру]] і сканцэнтраваўся на разглядзе [[Ямная археалагічная культура|Ямнай культуры]] як пачатку індаеўрапейскага свету. У [[2010]] г. яго праца была ўзнагароджана прэміяй Амерыканскай археалагічнай асацыяцыі.
 
Найбольш папулярнай сярод даследчыкаў альтэрнатывай курганнай гіпотэзы стала [[анаталійская гіпотэза]]. Яе прыхільнікі лічаць індаеўрапейскія мовы болей старажытнымі, чым было прынята лічыць у часы Марыі Гімбутас. Згодна іх меркаванням, прарадзімай індаеўрапейцаў была [[Малая Азія]] або нават суседні [[Балканскі паўвостраў]]. Адзін з іх, [[Беларусь|беларускі]] археолаг [[Эдуард Міхайлавіч Загарульскі|Эдуард Загарульскі]] часткова прыняў версію Марыі Гімбутас пра прычарнаморскі [[стэп]] як месца, адкуль пачалося рассяленне індаеўрапейцаў у іншыя рэгіёны Еўропы. У адрозненні ад Дэвіда Энтані, ён не выключыў Майкопскую культуру са складу протаіндаеўрапейскіх, а, наадварот, сцвердзіў яе першынство ў дачыненні да болей паўночных стэпавых і адначасова падкрэсліў яе другаснасць у дачыненні да культур [[Пярэдняя Азія|Пярэдняй Азіі]]. «Яе пачатак, — піша ён, — вядзе ў болей паўднёвыя раёны — [[Закаўказзе]] і Малую Азію».
 
{{зноскі}}