др
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
'''Яраслаў Яраполчыч''' (?— 11.8.1102) — князь луцкі, князь берасцейскі, старэйшы сын [[Валынскае княства|уладзіміра-валынскага]] і [[Тураўскае княства|тураўскага]] князя [[Яраполк Ізяславіч|Яраполка Ізяславіча]].
Па звестках [[Васіль Мікітавіч Тацішчаў|Тацішчава]], Яраслаў пры жыцці бацькі ў 1079 годзе валодаў [[Луцк|Луцкам]]. Магчыма, пасля [[Любецкі з’езд|Любецкага снему]] (з'езду) быў вымушаны саступіць свае ўладанні [[Давыд Ігаравіч|Давыду Ігаравічу]]. У пачатку ХІІ ст. авалодаў [[Брэст|Берасцем]], якое, верагодна, разлічваў захаваць за сабою як кампенсацыю за адабраныя кіеўскім князем [[Святаполк Ізяславіч|Святаполкам Ізяславічам]] свае былыя ўладанні. У 1101 годзе Яраслаў Яраполчыч быў захоплены ў Берасці сваім дзядзькам [[Святаполк Ізяславіч|Святаполкам]] і зняволены ў [[Кіеў|Кіеве]]. Пры заступніцтве кіеўскага духавенства быў вызвалены, але ў 1102 годзе ўцёк ад Святаполка на [[Берасцейская зямля|Берасцейшчыну]]. Быў схоплены на р. [[Нурэц|Нур]] сваім стрыечным братам [[Яраслаў Святаполчыч|Яраславам Святаполчычам]]. Вернуты ў Кіеў, дзе паўторна зняволены. Праз нядоўгі час памёр у няволі.
У летапісах няма звестак, ці быў Яраслаў жанаты і ці меў дзяцей. Аднак, на думку [[Аляксандр Васілевіч Назаранка|А.Назаранкі]], сынамі Яраслава Яраполчыча былі [[Клецкае княства|клецкі]] князь Вячаслаў Яраславіч, які традыцыйна лічыцца сынам [[Яраслаў Святаполчыч|Яраслава Святаполчыча]], і [[Гарадзенскае княства|гарадзенскі]] князь [[Усевалад Гарадзенскі|Усеваладка]], які традыцыйна лічыцца сынам [[Давыд Ігаравіч|Давыда Ігаравіча]]. Паводле Тацішчава, Яраслаў пакінуў пасля сябе сына Юрыя, па іншым крыніцам не вядомага.
|