Якаб Адрыянсзан Бакер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
 
Радок 1:
{{цёзкі2|Бакер}}
{{Асоба}}
'''Якаб Адрыянзан Бакер''' (нідэрл. Jacob Adriaenszoon Backer; {{ДН|||1608}}, [[Харлінген (Нідэрланды)|Харлінген]] — {{ДС|27|8|1651}}, {{МС|Амстэрдам||}}) — галандскі [[мастак]] эпохі [[барока]].
 
== Жыццё і творчасць ==
Якаб А. Бакер нарадзіўся ў сям’і пекара. У 1611 годзе ўся яго сям’я пераязджае ў [[Амстэрдам]]. У 1627 годзе Якаб адпраўляецца ў [[Леўвардэн]], у навучанне да мастака [[Ламберт Якабс|Ламберта Якабса]], які пісаў палотны гістарычнага жанру. У 1633 ён, разам з іншым вучнем Якабса, [[Гаверт Флінк|Гавертам Флінкам]], вяртаецца ў Амстэрдам. Знаходзіўся пад уплывам такіх жывапісцаў як [[Рубенс]], Вібранд дэ Гіст і [[Абрахам Блумарт]]. У тым жа годзе ён піша па замове амстэрдамскага Дома сірот серыю партрэтаў. Пасля Я. Бакер становіцца аўтарытэтам у галіне партрэтнага жывапісу; працы яго заваявалі вялікую папулярнасць у сталіцы Галандыі. Яго працы таксама былі прызнаны ў Францыі; карціна Паядальнік вустрыц, якая рэалістычна адлюстроўвае «перапоўненага жыццём» едака вустрыц, прадстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі [[музей Мандэ|музея Мандэ]] ў авернскім Рыёме.
 
Акрамя партрэтнага жывапісу, майстар пісаў таксама гістарычныя, а на канчатковым этапе сваёй творчасці — таксама рэлігійныя палотны і карціны на міфалагічную тэматыку. Адной з самых вядомых работ мастака з’яўляецца «Партрэт хлопчыка ў шэрым» (1632).
 
{{зноскі}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Бакер Якаб Адрыянсзан}}