Клецкае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др з цэнтрам у горадзе Клецку
Клецкае княства — феадальная воласць у складзе Кіеўскай дзяржавы, Тураўскай зямлі і Вялікага Княства Літоўскага ў перыяд XІІ—XVIII стст. з цэнтрам у горадзе Клецку.
Радок 102:
|заўв =
}}
'''Клецкае княства''' — феадальная воласць у складзе [[Русь|Кіеўскай дзяржавы]], [[Тураўскае княства|Тураўскай зямельзямлі]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ў перыяд XІІ—XVIII стст. з цэнтрам у горадзе [[Клецк|Клецку]].
 
== Часы Русі ==
На пачатку XII ст. вылучана як княжацкая воласць у складзе [[Русь|Кіеўскай зямлідзяржавы]]. Клецкі князь [[Вячаслаў Яраславіч (князь клецкі)|Вячаслаў Яраславіч]] згадваецца пад 1127 годам. У сярэдзіне XІІ — канцы XIІІ ст. воласць Тураўскай зямлі, ахоплівала тэрыторыі [[Дрыгавічы|дрыгавіцкага]] рассялення ў басейне верхняй [[Рака Лань|Лані]]. Пасля 1142 года княства належала князю [[Святаслаў Ольгавіч|Святаславу Ольгавічу]] і, магчыма, да 2-йдругой паловы XIII ст. было ўладаннем чарнігаўскіх [[Ольгавічы|Ольгавічаў]].
 
== Пад уладай вялікіх князёў літоўскіх ==
У XIV—XV стстст. належала непасрэдна вялікім князям літоўскім. Вялікі князь [[Казімір IV Ягелончык|Казімір Ягелончык]] на пачатку валадарства называў княства воласцю, пазней — паветам, бо яно ўваходзіла ў яго ўладанні нароўне з іншымі валасцямі і паветамі, статусам не вылучалася. Вялікія князі [[Аляксандр Ягелончык]] і [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт Стары]] называлі таксама паветам. У 1492—1522 гадах належала князю [[Іван Васілевіч Яраславіч|Івану Васілевічу Яраславічу]], а затым яго сыну [[Фёдар Іванавіч Яраславіч|Фёдару Іванавічу]], называлася напэўна княствам, але ў дакументах Канцылярыі і старонніх асоб, звычайна, пісалася як «іменье», «добра».
 
Затым перайшло да каралевы [[Бона Сфорца|Боны Сфорца]], з правамі яе папярэднікаў, каралева ўжывала да яго назвы «павет» і «княства», апошнім адкрэслівала прыроду сваёй улады, якую здзяйсняла праз клецкіх намеснікаў і падстаростаў. У 1552—1555 гадах каралева Бона правяла ў княстве адну з першых [[Валочная памера|валочных памер]]. Таксама тады была ажыццяўлёна адміністрацыйная рэформа -- падзел княства на 6 дзесяткаў (Валасны, Вяжэвіцкі, Канюшскі, Малеўскі, Сіняўскі, Цяцераўскі) быў зменены падзелам на 5 войтаўстваў. Непасрэдна каралеве Боне ў княстве належала 698 валок зямлі, у т.л. зямля Клецка (каля 45 валок), мястэчка Сіняўка і 52 сёлаў.
 
== Пад уладай Радзівілаў ==
З 1558 года княствам валодалі [[Радзівілы]], у межах як мела яго Бона -- прыкладна тэрыторыя сучаснага [[Клецкі раён|Клецкага]] і паўднёвай паловы [[Нясвіжскі раён|Нясвіжскага раёна]]. Да 1575 года колькасць княжацкіх сёлаў скарацілася да 38 з-за іх узбуйнення, колькасць ворнай зямлі павялічылася да 809 валок. У 1586 годзе Радзівілы разам з Алыцкай і Нясвіжскай стварылі і Клецкую ардынацыю — буйное неадчужальнае ўладанне, якое склалася з іх Клецкага і [[Давыд-Гарадоцкае княства|Давыд-Гарадоцкага княстваў]]. Назву «Клецкае княства» ў XVI ст. Радзівілы амаль не ўжывалі, ужывалася «Клецкае панства». «Клецкае княства» пачынае стала ўжывацца ў радзівілаўскіх дакументах з XVII ст. Пры Радзівілах Клецкае княства мела атрыбуты дзяржаўнай адміністрацыйнай адзінкі ВКЛ -- замкавы суд, харугва клецкай шляхты. У 1791 годзе з Клецкага, [[Нясвіжскае княства|Нясвіжскага]] і [[Слуцкае княства|Слуцкага княстваў]] Радзівілаў утвораны [[Случарэцкі павет]] [[Новагародскае ваяводства|Наваградскага ваяводства]].
 
== Літаратура ==