Народны каляндар усходніх славян: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{фарматаванне}}
Народны каляндар - сістэма адзначаных у народнай свядомасці замацаваных ці рухомых дат, якая склалася ў старажытнасці і з'яўлялася важным арыенцірам усяго кола рытуальных паводзін у межах гадавога, сезоннага, тыднёвага і сутачнага цыклаў, а таксама асновай прымеркаванасці да пэўных дат сельскагаспадарчых работ. Адна з форм духоўнай культуры народа. У традыцыйным бел. Н. к. адлюстраваны погляды чалавека на навакольнае асяроддзе, шматлікія культурныя ўплывы, працэсы іх уніфікацыі, дыферэнцыяцыі, узаемаўзбагачэння і інш. Беларускі Н. к., які прадаўжаў стараж.-слав. традыцыі, быў звязаны са зменаю фаз (квадраў) месяца, прычым кожная з іх лічылася спрыяльнай або неспрыяльнай для пэўных гаспадарчых работ (пасадку гародніны пачыналі звычайна ў маладзік, а закладванне яе на зіму прымяркоўвалі да апошняй квадры; снаваць пачыналі ў поўню і інш.). Па месячных квадрах у некаторых мясцінах сачылі за рухомымі святамі (напр., [[Вялікдзень]] заўсёды святкавалі пасля поўні— месяц у апошнюю чвэрць). Гэта падцвярджэнне таго, што тыднёваму падліку часу ў славян, як і ў інш. народаў, папярэднічала сістэма, арыентаваная на месячны каляндар. У бел. П. к. захаваліся і рэшткі сонечнага календара — старадаўняга падзелу года адпаведна зімоваму (на [[Каляды]]) і летняму (на Купалу) сонцастаянню. Колькасць тыдняў паміж гятымі святамі аднолькавая (26), і Купала падзяляў сялянскі каляндарны год на два паўгоддзі (25 снежня - 24 чарвеня с. ст.).
Разам з [[хрысціянствам]] распаўсюджваўся кананічны хрысціянскі тыдзень, адбывалася замена пэўнай часткі нар. каляндарнай тэрміналогіі на канфесіянальную. Адначасова ішло і прыстасаванне, адаптацыя хрысціянскага (пазней праваслаўнага ці каталіцкага) календара да папярэдняга язычніцкага. Нягледзячы на залежнасць Н. к. ад хрысціянскага, як і другасны характар нар. каляндарнай тэрміналогіі, значэнне асобных свят, структура традыцыйнага бел. календара, часам і назвы свят (Куцця, Грамніцы, [[Вялікдзень]], [[Радаўніца]], [[Сёмуха]], Іван Галавасек і інш.) далёка адышлі ад хрысціянскіх кананізаваных форм. Гэта праяўлялася ў нар. асэнсаванні значнай часткі свят царкоўнага календара, нават такіх буйных, як благавешчаннеБлагавешчанне, сёмуха[[Сёмуха]] і інш.
Аснова бел. Н. к.- маркіраваныя і немаркіраваныя дні-святы і будні. Святы падзяляліся на вялікія, ці гадавыя (двунадзесятыя), і малыя, ці прыСВЯТКІ, да якіх прымыкала штотыднёвая нядзеля. Такая дыферэнцыяцыя залежала ад адноснай сілы забароны, якую неабходна было выконваць у час свята (на працягу вялікіх свят стараліся нічога не рабіць ні дома, ні ў полі, у некаторых выпадках нават не гатаваць ежу). Яе парушэнне, паводле нар. уяўленняў, магло прывесці да бяды з хатняй жывёлай або да стыхійнага няшчасця. Прытрымліваліся і забароны, прымеркаванай да асобных дзён тыдня: [[нядзелі]], посных дзён — [[пятніцы]], [[серады]] (забаранялася ткаць і інш.). Асаблівае значэнне і выяўленасць уласцівы пярэдадню свята (у нар. усведамленні святочны дзень пачынаецца з моманту захаду сонца напярэдадні), на які часта пераносілася агульная асэнсаванасць свята. Важным у Н. к. з'яўляўся і наступны за святам дзень, шанаванне якога нібыта прадухіляла град, засуху, навальніцу і інш. У сувязі з тым, што ў народзе фактычна не ўжываліся назвы месяцаў і каляндарныя лічбы, амаль да пач. 20 ст. ў сялянскім побыце захоўваўся характэрны для Н. к. адлік часу.